26 красавiка 2024, Пятніца, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Чыгір: Калі людзі прыходзяць на нашы пікеты, у іх з'яўляецца надзея

1
Арсень Чыгір: Калі людзі прыходзяць на нашы пікеты, у іх з'яўляецца надзея

Нас - тых, хто супраць - большасць.

Пра гэта распавёў удзельнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Арсень Чыгір, які вылучыў сваю кандыдатуру па Бабруйска-Першамайскай выбарчай акрузе №79:

- Калі людзі прыходзяць на нашы пікеты, то кажуць, што з'яўляецца надзея. Мы таксама тлумачым, што перамены магчымыя і, наадварот, калі нічога не рабіць - нічога не зменіцца. Людзі вельмі незадаволеныя цяперашняй уладай, усе абураюцца, - кажа актывіст. - Але далёка не ўсе разумеюць, што перамены магчымыя, што нас - тых, хто супраць - большасць.

Мы расказваем пра свае дасягненні, прыводзім прыклады паспяховага ціску на ўладу, прыклады вялікіх і маленькіх перамог апазіцыі. Тлумачым, што без удзелу ўсіх прыхільнікаў пераменаў гэтых самых зменаў мы не дасягнем.

Нам удаецца супрацьстаяць уладам і выходзіць пераможцамі. Распавядаю людзям, як мы збіралі подпісы за дзіцячыя садкі, таму што ў нас ёсць мікрараён, які вельмі моцна забудаваны, а дзіцячага садка - няма. Тады мы ініцыявалі сход, на які прыйшлі жыхары гэтага раёна, акругі і выказвалі сваю незадаволенасць, задавалі іншыя пытанні.

Пасля мы запатрабавалі ад адміністрацыі правядзення паўторнага сходу і, нарэшце, дамагліся таго, што ўлады запланавалі пабудову дзіцячага садка. Гэта і ёсць прыклад згуртавання і выніку!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках