26 красавiка 2024, Пятніца, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук: Нас пакінулі без гарачай вады і газу

5
Мянчук: Нас пакінулі без гарачай вады і газу

Восень стала нечаканасцю для Мінгазу.

Пра гэта ў рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач:

- У Менск у верасні нечакана прыйшла восень і адразу паўсталі праблемы з падачай газу. У прыватным сектары ля Нацыянальнай бібліятэкі масава адключаюцца газавыя катлы, бо ціск у сетках упаў ніжэй за мінімальна дапушчальны для катлоў.

Нават на газавых плітах згасае полымя. У сувязі з тым, што не ўсе пліты маюць сістэму абароны ад згасання полымя, то калі праз нізкі ціск у сістэме, полымя знікае - газ прадаўжае выходзіць з фаерак! Хачу адзначыць, што прычына не ў аварыі на газаправодзе.

Па рэакцыі Мінгазу такая страта ціску ў газавых сетках пры паніжэнні тэмпературы да +15 стала для іх вялікай нечаканасцю.

Спачатку яны абяцалі падняць ціск за 2-3 гадзіны. Затым абяцалі выправіць сітуацыю за дзень. Цяпер жа сказалі, што трэба трываць адсутнасць гарачай вады і небяспечную працу газавай пліты няпэўны час.

Прычыны зніжэння ціску ўтойваюць!

Хто-небудзь з супрацоўнікаў кажа пра падключэнне новых спажыўцоў. Хтосьці сцвярджае, што зацягнулася планавая рэканструкцыя газавай размеркавальнай станцыі, а наяўныя магутнасці не вытрымліваюць нагрузку нават пры +15.

У выніку ж маем, што нават у Менску Мінгаз не падрыхтаваўся да восеньска-зімовага сезона. Пры паніжэнні тэмпературы ўсяго да +15 пакінулі жыхароў без гарачай вады і з анамальнай працай газавых пліт з магчымай пагрозай выбуху. Жыхароў нават не папярэдзілі аб небяспецы. Што будзе пры паніжэнні тэмпературы да -15?

Цяпер тэмпература знізілася да +8, уначы чакаецца +2 і Мінгаз па-ранейшаму не адрамантаваў сваё абсталяванне. Пра прычыны недахопу газу казаць адмаўляюцца.

Па тэлевізары ж мы бачым толькі інфармацыю аб тым, што з газам будуць праблемы ва Украіне, а пра тое, што ўжо цяпер ёсць праблема проста ў Менску - ні слова.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках