26 красавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Кіеў не давярае «хітраму кулаку» Лукашэнкі

18
Палітолаг: Кіеў не давярае «хітраму кулаку» Лукашэнкі

Дыктатар у любы момант можа выканаць просьбу Крамля і прапусціць войскі РФ да ўкраінскай мяжы.

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсімі сіламі імкнецца спадабацца свайму ўкраінскаму калегу Уладзіміру Зяленскаму, хоць яшчэ некалькі месяцаў таму заклікаў галасаваць за Парашэнку, піша replyua.net.

Стасункі паміж Кіевам і Менскам пракаментаваў украінскі палітолаг Мікола Міхальчанка. Паводле ягоных словаў, кіеўскія ўлады не хочуць хаўрусніцкіх стасункаў з «хітрым кулаком» Лукашэнкі. Аналітык падкрэсліў, што ўлады Украіны асцерагаюцца, што кіраўнік Беларусі будзе гуляць на баку Расеі, таму стасункі цяпер выключна насцярожаныя. Міхальчанка назваў Лукашэнку «гульцом сярэдняга ўзроўню» і «аўтакратам савецкага ўзору». «Я сказаў бы, што ён такі хітранькі кулачок, які будзе старацца нешта рабіць для сябе і захаваць пры гэтым сваю ўладу ў Беларусі», – упэўнены палітолаг.

Таксама ён падкрэсліў, што беларускі дыктатар можа саступіць Расеі і прапусціць яе войскі праз тэрыторыю Беларусі ва Украіну, менавіта з гэтай прычыны Лукашэнка ніяк не можа ўважацца надзейным «хаўруснікам» Кіева.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках