26 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі запусціў ва Украіне самы маштабны флэшмоб

38
Зяленскі запусціў ва Украіне самы маштабны флэшмоб
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Для ўдзелу ў ім не трэба запісваць відэа і ставіць хэштэг.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў украінцаў паведамляць пра факты карупцыі на гарачую лінію Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро. Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў у афіцыйным відэазвароце, паведамляе theBabel.

Ён прапанаваў украінцам зладзіць масавы флэшмоб у барацьбе з карупцыяй.

«Для гэтага не трэба запісваць відэа і ставіць хэштэг. Для гэтага трэба толькі жыць паводле закона. Мы не зможам адрадзіць нашу дзяржаву, калі людзі не будуць плаціць падаткі, гэта тычыцца кожнага - ад алігарха да кіроўцы таксоўкі. Мы не зможам перамагчы карупцыю, калі вы будзеце заплюшчваць на яе вочы ці ўдзельнічаць у раздзеле дзяржаўных сродкаў», - заявіў Зяленскі.

Ён папрасіў украінцаў паведамляць на гарачую лінію НАБУ праз тэлефон 0-800-503-200, калі хтосьці вымагае хабар або прапануе адкат.

«Калі ласка, не маўчыце. Не трэба пісаць у сацсетках, што гэтыя такія ж, як і тыя, Зяленскі папрызначаў сваіх вырашал... Не. Тэлефон гарачай лініі НАБУ 0-800-503-200. Тэлефануйце і паведамляйце», - заклікаў прэзідэнт.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках