26 красавiка 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Да ўлады павінны прыйсці людзі, якія вераць у Беларусь і яе будучыню»

3
«Да ўлады павінны прыйсці людзі, якія вераць у Беларусь і яе будучыню»

Змена ўлады - адна з галоўных тэм, якую абмяркоўваюць людзі на пікетах «Еўрапейскай Беларусі».

Адзін з менчукоў паставіў подпіс за актывіста кампаніі на пікеце збору подпісаў у цэнтры Менска. Свой учынак ён патлумачыў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» наступным чынам:

- Вось глядзіце, ён быў адлічаны з БДУ за тое, што ён выказваў сваё меркаванне. Але ён усё адно атрымаў вышэйшую адукацыю. Ён дамагаецца свайго. У кожнага павінна быць свая думка. А да ўлады павінны прыйсці годныя людзі, якія вераць у Беларусь, вераць у яе будучыню, якія хочуць, каб развівалася эканоміка, каб мы сябравалі з усімі краінамі - і на ўсходзе, і на захадзе, і на поўдні, і на поўначы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках