26 красавiка 2024, Пятніца, 18:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лія Ахеджакава: Вось мы, нарэшце, даведаліся, хто галоўны вораг Расеі

13
Лія Ахеджакава: Вось мы, нарэшце, даведаліся, хто галоўны вораг Расеі
Лія Ахеджакава

Расейская актрыса распавяла пра сваё стаўленне да Крыму.

Расейская актрыса Лія Ахеджакава ў каментары «Крым.Реалиям» асудзіла палітыку Крамля ў дачыненні да крымскіх татараў.

«Вось знайшлі ворагаў, вось мы, нарэшце, даведаліся, хто наш галоўны вораг. Гэта крымскія татары. Гэта мяне трасе, я так Крым люблю, я больш ніколі там не была і не буду. Мне здаецца, гэта вялікая трагедыя, што мы абрынулі сваю нянавісць на не брацкія нам народы, гэта вось як раз цяпер крымскія татары. Гэта самае мярзотнае», - адзначыла акторка.

Пасля расейскай анэксіі ў Крыме пачасціліся масавыя ператрусы ў незалежных журналістаў, грамадзянскіх актывістаў, актывістаў крымска-татарскага нацыянальнага руху, чальцоў Меджліса крымска-татарскага народа, а таксама крымскіх мусульман, якія падазраюцца ў сувязях з забароненай у Расеі арганізацыяй «Хізб ут-Тахрыр». Улады Расеі адмаўляюць цкаванне паводле нацыянальнай і рэлігійнай прыкметы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках