27 красавiка 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Казлоў: Лукашэнку ўжо ніхто не падтрымлівае

21
Зміцер Казлоў: Лукашэнку ўжо ніхто не падтрымлівае
ЗМІЦЕР КАЗЛОЎ
ФОТА: RACYJA.COM

Пенсіянеры, якія калісьці былі асноўным электаратам дыктатара, кажуць, што ва ўладзе павінны быць прадстаўнікі маладога пакалення.

Відэаблогер Зміцер Казлоў «Шэры кот», які бярэ ўдзел у «парламенцкай кампаніі» па Аршанскай гарадской выбарчай акрузе №25, распавёў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» аб тым, як праходзіць збор подпісаў:

- Збор подпісаў па кватэрах ідзе нармальна, нават лепш, чым на пікетах. На пікетах збору подпісаў, я б сказаў, што не вельмі. Людзі проста падыходзяць, чытаюць і праходзяць побач, подпісы не асабліва ставяць. Часта людзі задаюць пытанні аб біяграфіі, пра тое, дзе вучыўся або працаваў, хто я такі. Шмат хто кажа, што ўсе гэтыя «выбары» - гэта поўная лухта, не вераць, шмат у каго, вядома, адсутнічае вера ўжо, што можна што-небудзь памяняць. Але, у асноўным, людзі пазітыўна рэагуюць на нацыянальную сімволіку. Нават подпісы пакідалі, бо радаваліся сцягу.

Напраўду, я чакаў, што будзе больш прэтэнзій, крытыкі ў наш адрас, а такога няма - Лукашэнку ўжо ніхто не падтрымлівае. Нават людзі сталага веку з задавальненнем ставяць подпісы, асабліва старыя. Часта чую ад іх фразу «Маладым ужо дарогу даваць трэба».

Людзі сталага веку часта кажуць пра шматлікія праблемы ЖКГ, пра тое, што ўлады цалкам ігнаруюць іх скаргі і звароты, хоць накіроўваюцца шматлікія лісты і званкі. Усе стаміліся ад таго, што з такімі праблемамі, як рамонт труб, каб вада не цякла або бардзюрамі, улада, ЖКГ не ў стане справіцца. Расчараванне ў іх у тым, што ўжо калісьці выбіралі, тых, хто цяпер сядзіць у «палатцы», а на справе нават датэлефанавацца да свайго «дэпутата» нельга.

Часта чую словы падтрымкі - і на вуліцы, і ў інтэрнэце. Мне пішуць людзі са Жлобіна, з Берасця, з іншых гарадоў, некаторыя прыязджаюць на пікеты або плануюць гэта зрабіць, хай нават пераадолеўшы шмат кіламетраў. Людзі кажуць, «Давайце, хлопцы, адважвайцеся!», асабліва калі мы па кватэрах збіраем подпісы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках