26 красавiка 2024, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Польшча чакае бязвізавага рэжыму з ЗША да канца года

5
СМІ: Польшча чакае бязвізавага рэжыму з ЗША да канца года

Варшава выканала ўсе патрабаванні.

Ужо 30 верасня можа з'явіцца паведамленне пра афіцыйнае запрашэнне Польшчы ў праграму візавых выключэнняў ЗША.

Пра гэта піша «Европейская правда» са спасылкай на Onet.

Паводле інфармацыі выдання, адсотак адмоў у візавых зваротах у консульства ЗША ў Польшчы ўпершыню ў гісторыі ўпаў да 2,8%. Гэта на 0,2% менш за ўзровень, неабходны для адпаведнасці бязвізавай праграме.

Польшчу могуць запрасіць ужо 30 верасня, бо тады ў ЗША заканчваецца бюджэтны год.

Адна з крыніц, звязаная з пасольствам ЗША ў Варшаве, паведамляе, што, магчыма, больш дэталяў з'явіцца 23 верасня пасля сустрэчы прэзідэнта Анджэя Дуды з прэзідэнтам Дональдам Трампам з нагоды саміту ААН аб клімаце ў Нью-Ёрку.

Пасля запрашэння пэўнай краіны ў бязвізавую праграму будзе ажыццёўлена адміністрацыйная працэдура, пасля якой візы спыняюць дзеянне. Звычайна гэта займае 3-5 месяцаў, але справа кожнай краіны мае свае асаблівасці, заявілі ў пасольстве ЗША.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выказаў надзею, што справа аб скасаванні віз для палякаў будзе ўрэгуляваная да канца першага тэрміну кіравання прэзідэнта Дональда Трампа, то бок, да канца наступнага года.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках