26 красавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская дэлегацыя афіцыйна адмовілася ўдзельнічаць у восеньскай сесіі ПАРЕ

6
Украінская дэлегацыя афіцыйна адмовілася ўдзельнічаць у восеньскай сесіі ПАРЕ

Пра гэта паведаміла кіраўніца ўкраінскай дэлегацыі Лізавета Ясько.

Дэлегацыя Украіны ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы афіцыйна адмовілася ад удзелу ў восеньскай сесіі ПАРЕ праз вяртанне Расеі.

Пра гэта паведаміла кіраўніца ўкраінскай дэлегацыі Лізавета Ясько.

«Мы прынялі пастанову не падаваць паўнамоцтвы новай украінскай дэлегацыі на зацвярджэнне падчас восеньскай часткі сесіі ПАРЕ з 30 верасня да 4 кастрычніка 2019 года. Азначанае будзе спосабам рэагавання Украіны на вяртанне Расейскай Федэрацыі ў сесійную залу ПАРЕ без выканання патрабаванняў рэзалюцый Асамблеі, адобраных у адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны», - заявіла яна ў Facebook.

Паводле афіцыйнай заявы ўкраінскай дэлегацыі, цягам восеньскай сесіі дэлегацыя Украіны будзе праводзіць кансультацыі з партнёрамі па ПАРЕ для пошуку «агульных падыходаў і развязанняў, якія дазволілі б вярнуць ПАРЕ яе рэпутацыю важнага ўзору дэмакратыі, вяршэнства права і абароны правоў чалавека і свабодаў у Еўропе».

Раней кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады ў пытаннях замежнай палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва Богдан Ярэменка заявіў, што ўкраінская дэлегацыя не паедзе на найбліжэйшую сесію ПАРЕ.

26 чэрвеня ПАРЕ прыняла пастанову аб пацверджанні паўнамоцтваў дэлегацыі РФ без абмежаванняў, нягледзячы на парушэнне Масквой прынцыпаў Рады Еўропы.

Акрамя таго, ПАРЕ прыняла рэзалюцыю, якая забяспечвае вяртанне Расеі ў арганізацыю без выканання міжнародных абавязацельстваў. Яе падтрымалі 118 дэлегатаў, 62 выказаліся супраць.

Пасля гэтага ўкраінская дэлегацыя прыпыніла сваю працу ў летняй сесіі ПАРЕ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках