26 красавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экстрадаваны ў ЗША расеец прызнаўся ў кібератаках на сотні мільёнаў даляраў

Экстрадаваны ў ЗША расеец прызнаўся ў кібератаках на сотні мільёнаў даляраў

Грамадзяніна РФ могуць асудзіць на 92 гады.

Грамадзянін Расеі 36-гадовы Андрэй Цюрын, у 2018 годзе затрыманы ў Грузіі і потым экстрадаваны ў ЗША, у акруговым судзе нью-ёркскага раёна Манхэтэн прызнаў сваю віну паводле абвінавачванняў у змове, электронным махлярстве, незаконных азартных гульнях у сеціве і хакерскай дзейнасці. Пра гэта ў панядзелак, 23 верасня, паведаміла агенцтва Bloomberg, кажа dw.com.

Як адзначае агенцтва, Цюрын прызнаў сябе вінаватым у крадзяжы звестак больш чым 80 млн кліентаў 12 фінансавых кампаній і банкаў, што прынесла яму і ягоным змоўнікам сотні мільёнаў даляраў.

Паводле ягоных звестак, следчыя чакалі падобнага кроку з боку абвінавачанага.

"Я прызнаў сябе вінаватым у гэтых пунктах, таму што я сапраўды вінаваты", – сказаў ён суддзі Лоры Тэйлар Суэйн праз перакладніка.

Расейцу ставіцца ў віну крадзеж звестак у перыяд з 2012 да 2015 года ў больш чым 80 млн кліентаў амерыканскага фінансавага холдынгу PMorgan Chase & Co., а таксама яшчэ шэрагу фінансавых кампаній, інфармацыйных справавых выданняў і інвестыцыйных фірмаў.

Маглі пагражаць больш за 90 гадоў турмы

Змоўнікі Цюрына потым выкарыстоўвалі атрыманую ім інфармацыю для рассылкі электронных лістоў з мэтай незаконнага фінансавага ўзбагачэння. Пракуроры сабралі больш за тры тыс. старонак ліставання ў чатах паміж падазраваным і ягонымі саўдзельнікамі, арыштаванымі ў Ізраілі.

Вердыкт паводле ягонай справы чакаецца 13 лютага наступнага года. У рамках угоды, заключанай месяц таму, бок абвінавачвання, як мяркуецца, будзе рэкамендаваць абранне яму пакарання ў выглядзе 15–20 гадоў пазбаўлення волі.

У сукупнасці складання тэрмінаў паводле шасці пунктаў абвінавачвання яму маглі пагражаць да 92 гадоў турмы.

Абвінавачванне Андрэю Цюрыну было вынесенае яшчэ ў 2015 годзе, аднак інфармацыя пра яго афіцыйна не выдавалася да ягонага затрымання ў Грузіі ў верасні 2018 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках