26 красавiка 2024, Пятніца, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пікетах «Еўрапейскай Беларусі» з'явіліся партрэты і маніфест Змітра Паліенкі

1
На пікетах «Еўрапейскай Беларусі» з'явіліся партрэты і маніфест Змітра Паліенкі

Суд над палітвязнем пачнецца заўтра, 25 верасня.

Справу Змітра Паліенкі будзе разглядаць Менскі гарадскі суд. Пачатак першага паседжання - заўтра а 10.00, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Некалькі дзён таму Зміцер Паліенка перадаў на свабоду маніфест, у якім ён афіцыйна заяўляе сваю пазіцыю.

«Мяркую, што закрыты працэс, а таксама падпіска аб неразгалошванні звестак матэрыялаў справы, якія ўзялі з маіх абаронцаў і хацелі ўзяць з мяне - гэта спецыяльны рэпрэсіўны ход, каб асудзіць мяне паводле спраў, шытых белымі ніткамі, - мяркуе актывіст. - Мяне абвінавачваюць «са слоў», паводле фантазій і здагадак, без доказаў, каб утаіць гэтыя факты ад грамадскасці.

Паводле крымінальна-працэсуальнага кодэкса рабіць суд закрытым немагчыма і падстаў для гэтага няма!

У сувязі з гэтым паведамляю вам, што я наважыў цалкам байкатаваць судовы разгляд у наўпроставым сэнсе слова. Татальны байкот. І буду вымушаны пайсці на іншыя захады, пакуль суд не зробяць адкрытым. Маё права на справядлівы суд парушанае і іншага выйсця я не бачу».

Партрэты і маніфест Змітра Паліенкі сёння вывешаныя на пікетах «Еўрапейскай Беларусі» ў цэнтры Менска.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках