26 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі «Гішпанскі Стоўнхэндж»

Навукоўцы знайшлі «Гішпанскі Стоўнхэндж»

Дальмены былі пабудаваныя ў 4-5 тысячагоддзі да нашай эры.

Пад паверхняй штучнага возера ў заходняй Гішпаніі больш за 50 гадоў хавалася 7000-гадовая мегалітычныя структура, якую часта называюць «Гішпанскім Стоўнхэнджам», піша lenta.ua.

«Гішпанскі Стоўнхэндж», або дальмен Гуадалперала (Dolmen of Guadalperal) - гэта велізарнае кола з прыкладна 150 стаячых камянёў вышынёй да 1,8 метра і вышэй. Археолагі мяркуюць, што структура была пабудаваная ў 4-5 тысячагоддзі да нашай эры, што робіць яе на некалькі тысяч гадоў старэйшай за Стоўнхэндж, узведзены ў 2440-2100 гадах да н. э

Праз рэкордна гарачае і сухое лета вада ў рэзервуары Вальдэканьяс спала, і гіганцкае кола зноў патрапіла пад пякучыя прамяні Сонца. Магчыма, калісьці па-над гэтымі слупамі ляжала гіганцкая пліта, і пад гэтым дахам праводзіліся нейкія рытуалы.

На адным з самых вялікіх камянёў (менгірэ) з аднаго боку выява чалавечай постаці (магчыма, гэтым каменем абазначаўся ўваход), а на другім баку - віхлясты сімвал, які пазначае альбо змяю, альбо раку Таха. Калі гэта сапраўды выява ракі, то фактычна на гэтым камяні намаляваная адна з самых старажытных мапаў у Еўропе.

Упершыню дальмены раскапалі ў 1920-х гадах, але толькі ў 1960-х гадах з'явіліся першыя навуковыя публікацыі на гэтую тэму. На жаль, да таго часу маналіты былі ўжо асуджаныя. Былы гішпанскі дыктатар Францішка Франка прыняў пастанову затапіць даліну з дальменаў у рамках праграмы грамадзянскага будаўніцтва.

Так старажытнае манументальнае збудаванне апынулася на дне штучнага возера, вада якога па гэты дзень генеруе энэргію на плаціны ГЭС.

З часоў стварэння рэзервуара верхавіны самых высокіх камянёў рэгулярна паказваліся над паверхняй, але ніколі яшчэ вада не падала так, каб уся структура з’яўлялася на сушы.

Зрэшты, восеньскія і зімовыя дажджы, хутчэй за ўсё, зноў запоўняць рэзервуар, і камяні «вернуцца» на дно. Некаторыя мясцовыя групы актывістаў прапануюць перанесці камяні вышэй, каб іх змаглі наведваць турысты і даследаваць навукоўцы, але археолагі хвалююцца, што такі перанос паскорыць руйнаванне. Асабліва, калі рабіць гэта хутка ў спробе паспець да ўздыму ўзроўню вады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках