26 красавiка 2024, Пятніца, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альгімантас Каспаравічус: Крэмль тады зразумеў, што не ўсёмагутны

Альгімантас Каспаравічус: Крэмль тады зразумеў, што не ўсёмагутны
ФОТА: ZINO KAZĖNO

Якое значэнне меў «Балтыйскі шлях» для ўсяго рэгіёну.

23 жніўня 1989 года два мільёны жыхароў Латвіі, Літвы і Эстоніі сталі ў жывы ланцуг, які злучыў Талін, Рыгу і Вільню. Акцыя за незалежнасць, якая атрымала назву «Балтыйскі шлях», была прымеркаваная да 50-годдзя падпісання пакта Молатава-Рыбентропа, паводле сакрэтных пратаколаў якога Літва, Латвія і Эстонія адыходзілі СССР, піша «Салідарнасць».

Да 30-годдзя «Балтыйскага шляху» ў Менску прэзентавалі выставу фотаздымкаў вядомага літоўскага фотамастака Рамуалдаса Пажэрскіса.

Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулокас быў у ліку тых, хто стаяў у жывым ланцугу 30 гадоў таму, таму. Падчас выступу ён адзначыў, што і сёння ўспаміны аб гэтай падзеі выклікаюць у яго хваляванне.

- Я шчаслівы, што я, як літовец, здолеў паўдзельнічаць у гэтым цудзе. Гэта сапраўды быў цуд. Мне складана казаць пра яго без эмоцый, хоць прайшло ўжо 30 гадоў, - адзначыў дыпламат. - Мне таксама вельмі сумна, што ў адной вялікай краіне ўжо зноў пачынаюць перапісваць гісторыю і ставіць пад сумнеў дасягненне нашых народаў у заваёве незалежнасці. І добра, што сёння, дзякуючы гэтаму мерапрыемству і гэтым выдатным фатаграфіям, мы можам паказаць праўду.

Са свайго боку, літоўскі гісторык Альгімантас Каспаравічус распавёў, якое значэнне меў «Балтыйскі шлях» для ўсяго рэгіёну і гісторыі агулам.

- Людзі, якія прайшлі гэты «Балтыйскі шлях», адчулі, што яны звязаныя адной мэтай - імкненнем да незалежнасці. Нашы народы зразумелі, што яны вартыя мець сваю краіну. І гэтую прагу ўбачылі на Захадзе, - адзначыў Альгімантас Каспаравічус. - З іншага боку, Крэмль тады адчуў і зразумеў, што ён не ўсёмагутны. І імперыя знікла.

На фотаздымках, якія прадставіў фотамастак Рамуалдас Пажэрскіс - падзеі тых дзён. З іх глядзяць людзі розных пакаленняў, якіх з'яднала адна ідэя - ідэя свабоды і незалежнасці. На здымкі трапілі нават сямейнікі самога фатографа, якія таксама былі ў ліку ўдзельнікаў у гэтым ланцугу.

- Сёння з падачы адной дзяржавы нам хочуць прадставіць іншую гісторыю, - адзначыў фотамастак Рамуалдас Пажэрскіс. - Але для гэтага ў нас ёсць фатаграфія. Фатаграфія - гэта факт. І яна дзейнічае ў тым ліку на палітыкаў. Гэта гістарычны дакумент, якому нельга не верыць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках