26 красавiка 2024, Пятніца, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр дыктатар-старажыл

47
Памёр дыктатар-старажыл

У Зімбабвэ памёр экс-прэзідэнт Роберт Мугабэ.

Былы прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ памёр ва ўзросце 95 гадоў. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі і ўгандыйскі тэлеканал NBS.

Роберт Мугабэ стаў прэм'ер-міністрам Зімбабвэ пасля абвяшчэння яе незалежнасці ў 1980 годзе. У 1987 годзе стаў прэзідэнтам Зімбабвэ. Аж да сваёй адстаўкі ў 2017 годзе з'яўляўся самым пажылым дыктатарам на планеце.

У 2017 годзе ў краіне разгарэўся крызіс – Мугабэ адхіліў Эмерсана Мнангагву ад пасады першага віцэ-прэзідэнта. У адказ на гэта 15 лістапада 2017 года атрады вайскоўцаў устанавілі кантроль над сталіцай, змясцілі Мугабэ і ягоную сям'ю пад хатні арышт і праз тыдзень прымусілі яго да датэрміновага складання паўнамоцтваў.

Чым «праславіўся» Мугабэ?

Кіраванне Мугабэ суправаджалася мноствам скандалаў – у пачатку 2000-х гадоў ён ажыццявіў так званы чорны перадзел: у белага насельніцтва забралі зямлю агульнай колькасцю 5 млн гектар, а потым 4 тысячы белых фермераў былі і зусім высланыя з краіны пад пагрозай турэмнага зняволення на два гады. Вынікам «чорнага перадзелу» стала рэзкае падзенне паказнікаў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Яшчэ адным наступствам «чорнага перадзелу» стала каласальная інфляцыя. За кароткі час багатая афрыканская дзяржава ператварылася ў найбяднейшую краіну: пасля спробы ўстанавіць кантроль над коштамі на прадукты Цэнтральны банк краіны уключыў друкарскі станок у спробе спыніць эканамічны спад.

«Калі грошай будзе не хапаць, мы іх надрукуем», – заявіў тады Роберт Мугабэ. Інфляцыя ў Зімбабвэ пабіла ўсе рэкорды і склала паводле афіцыйных звестак 231 000 000%, пры гэтым праўдзівы ўзровень зімбабвійскай інфляцыі быў вышэйшы за 4 000 000 000%.

У выніку гіперінфляцыя прывяла да з'яўлення рэкорднай купюры 100 трлн мясцовых даляраў. У 2009 годзе ўрад Зімбабвэ адмовіўся ад уласнай валюты і ўвёў у зваротак амерыканскі даляр. Гэта дазволіла стабілізаваць эканамічную сітуацыю ў краіне.

Барацьба Мугабэ з трушчобамі таксама прывяла да жаласнага выніку: у выніку зносу дамоў без прытулку засталіся блізу 2,5 млн чалавек. Кампанія зносу была прыпыненая толькі пасля ўмяшання ААН.

Былога прэзідэнта Зімбабвэ таксама неаднаразова абвінавачвалі ў фальсіфікацыі выбараў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках