26 красавiка 2024, Пятніца, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЛПП будуць змяшчаць асоб, старэйшых за шэсцьдзесят?

10
У ЛПП будуць змяшчаць асоб, старэйшых за шэсцьдзесят?
ФОТА: ПАВЕЛ ЛІСІЦЫН/РІА НОВОСТИ

Беларуска звярнулася з пытаннем да праваабаронцаў.

У праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнулася жыхарка Беларусі Таццяна Г., якая цікавілася гранічным узростам для змяшчэння грамадзян, якія пакутуюць на алкагольную залежнасць, у лячэбна-працоўныя прафілакторыі.

«Ходзяць чуткі, што ў 2019 годзе выйшлі нейкія змены ў заканадаўстве, што ў ЛПП цяпер могуць змясціць да 65 гадоў, а не да 60, як раней», - пытаецца яна.

Юрысты тлумачаць, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 года №104-З «Аб парадку і ўмовах накіравання грамадзян у лячэбна-працоўныя прафілакторыі і ўмовах знаходжання ў іх», не падлягаюць накіраванню ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі:

- грамадзяне, якiя не дасягнулi ўзросту васемнаццацi гадоў;

- мужчыны, старэйшыя за шэсцьдзесят гадоў;

- жанчыны, старэйшыя за пяцьдзесят пяць гадоў;

- цяжарныя жанчыны;

- жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да аднаго года;

- інваліды I і II групы;

- грамадзяне, у якіх выяўленыя захворваннi, што перашкаджаюць іх знаходжанню ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.

Відавочна, пры прыняцці закона гэты ўзрост быў устаноўлены роўным агульнаўстаноўленаму для выхаду на пенсію.

Вядома, у закон могуць быць унесеныя змены, але аб наяўнасці такіх законапраектаў праваабаронцам цяпер невядома.

Дарэчы, у многіх нарматыўных актах (напрыклад, у некаторых артыкулах Крымінальнага кодэкса) абмежаванні па ўзросту такога кшталту сфармуляваныя ў выглядзе «асобы, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту», і тады сапраўды з часам, пры павышэнні пенсійнага ўзросту, дзеянне адпаведных нормаў распаўсюдзіцца на больш шырокае кола суб'ектаў.

І яшчэ. Пры развязанні пытання аб накіраванні ў ЛПП суддзямі павінны ўлічвацца ўсе абставіны, у тым ліку і тое, што грамадзянін, у дачыненні да якога разглядаецца пытанне, з'яўляецца пенсіянерам. Але забароны на накіраванне яго ў ЛПП закон не ўтрымлівае.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках