26 красавiка 2024, Пятніца, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнік American Airlines трапіўся на псаванні самалёта перад вылетам

Супрацоўнік American Airlines трапіўся на псаванні самалёта перад вылетам
Иллюстрационное фото

Механік хацеў дамагчыся дадатковай платы за звышурочную працу.

Суд прад'явіў механіку, які працаваў у авіякампаніі American Airlines, абвінавачванні ў спробе сапсаваць навігацыйнае абсталяванне пасажырскага самалёта. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на тэлекампанію ABC.

Згодна з матэрыяламі справы, у ходзе допыту механік Абдул-Маджыд Маруф Ахмед Алані прызнаўся, што справакаваў пашкоджанне ў працы бартавога абсталявання самалёта перад вылетам. Паводле словаў Алані, ён быў засмучаны праз доўгія перамовы паміж авіякампаніяй і прафесійным звязам і хацеў атрымаць дадатковую плату за звышурочную працу ў папраўцы самалёта.

Інцыдэнт адбыўся 17 ліпеня. Незадоўга да ўзлёту пілот самалёта, які павінен быў выконваць рэйс з Маямі на Багамы, выявіў непаладкі ў сістэме, якая кантралюе хуткасць і іншыя важныя для палёту параметры, і пастанавіў скасаваць палёт. На борце знаходзіліся 150 пасажыраў. Падчас агляду самалёта спецыялісты выявілі кавалак пластыку ў навігацыйным блоку.

Згодна з запісам камераў назірання, чалавек, пазней апазнаны ягонымі калегамі як Алан, знаходзіўся на борце самалёта цягам сямі хвілінаў. На допыце механік прызнаў віну. Алані працаваў у American Airlines з 1988 года, але быў адхілены пасля інцыдэнту.

Як паведамілі ABC прадстаўнікі American Airlines, пасля інцыдэнту ўсе сістэмы самалёта былі адрамантаваныя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках