25 красавiка 2024, Чацвер, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жлобіне ДАІ затрымала за рулём п'янага міліцыянта

38
У Жлобіне ДАІ затрымала за рулём п'янага міліцыянта
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На агляд «калегу» павезлі ў Гомель

Міністр новы – а праблемы старыя. Супрацоўнікі ДАІ Жлобінскага РАУС Гомельскай вобласці ўчора, 7 верасня, даставілі на экспертызу алкагольнага ап'янення свайго калегу – міліцыянта таго ж РАУС Антона Юковіча 1988 года нараджэння. У неслужбовы час і ў цывільным адзенні ён кіраваў сваім асабістым аўтамабілем, быўшы ладна пад мухай, піша NEXTA.

Падзьмуць у трубачку міліцыянта павезлі аж у Гомель: былі сур'ёзныя апасенні, што ў Жлобіне прыбор можа нічога і не паказаць. А ў абласным цэнтры ў 4:20 раніцы паказаў ажно 2,19 праміле.

Мяркуючы з усяго, у кадравай службе Гомельскага абласнога УУС цяпер на ўсю моц напяваюць песеньку папсовай выканаўцы Юліяны Каравулавай "Арыведэрчы, Антон" – давядзецца звальняць... А вось афіцыйны Telegram-канал МУС Беларусі наконт навіны пра "п'яны руль" чамусьці маўчыць, не зважаючы на ўсе сцвярджэнні аб "галоснасці і адкрытасці". Ды і зводкі пра здарэнні з асабістым складам у мясцовыя падраздзяленні па-ранейшаму не рассылаюць. Каб нам не злівалі.

Але мы, вядома ж, і так усё ведаем. І не толькі пра гэты выпадак. Бо немагчыма ў XXI стагоддзі ўтаіць інфармацыйнае шыла ў пыльным саўковым мяшку таемнасці.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках