26 красавiка 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што зменіцца ў ПДР Беларусі?

7
Што зменіцца ў ПДР Беларусі?

Кіроўцаў чакае шэраг змяненняў і дапаўненняў.

Прадугледжваецца, што ў Беларусі ўнясуць шэраг змяненняў і дапаўненняў у ПДР. Таксама скароцяць пералік дакументаў, якія кіроўца абавязаны вазіць з сабой і паказваць інспектарам ДАІ пры праверцы. Пра навінкі апавялі myfin.by ва УДАІ МУС.

Будзе менш дакументаў

Сярод неабходных дакументаў, якія кіроўца павінен мець пры сабе, застаюцца правы, тэхпашпарт і страхоўка. Талон да пасведчання кіроўцы і сертыфікат пра праходжанне дзяржтэхагляду плануецца скасаваць.

Меддаведка спатрэбіцца толькі тым, у каго пасведчанні кіроўцы, выдадзеныя ў Беларусі і на тэрыторыі рэспублік былога СССР, у якіх не пазначаны тэрмін дзеяння.

Сродкі персанальнай мабільнасці

«Сродкі персанальнай мабільнасці» – гэты новы тэрмін прапануюцца ўвесці ў ПДР. Маюцца на ўвазе прыстасаванні з рухавіком, максімальная хуткасць якіх не перавышае 25 км/г.

ДАІ змогуць замяраць хуткасць такіх сродкаў адмысловымі прыборамі.

Каб не перавышаць мяжу 25 км/г, у ДАІ рэкамендуюць ездзіць, устнавіўшы абмежавальнік хуткасці. Пра гэта апавёў агенцтву «Менск-Навіны» старшы інспектар у асаблівых даручэннях УДАІ МУС Аляксандр Шаўчэнка.

Уладальнікаў сродкаў персанальнай мабільнасці прыраўняюць да пешаходаў. Яны змогуць рухацца па веладарожках, якія канструкцыйна аддзеленыя ад праезнай часткі.

«Пры адсутнасці веладарожак дазваляюцца паездкі на такіх прыладах па ходніках, пешаходных дарожках або збочынах, не ствараючы перашкоды іншым пешаходам», – сказаў Аляксандр Шаўчэнка.

Перасякаць праезную частку дарогі на сродках персанальнай мабільнасці, а таксама ролікавых каньках ці лыжах трэба з хуткасцю пешахода, удакладнілі ў ДАІ.

Раварысты змогуць не спешвацца на пераходах

«Што тычыцца раварыстаў, то ім дадуць магчымасць у некаторых выпадках не спешвацца на зебры, але пры ўмове, што пры пад'ездзе да скрыжавання з праезнай часткай кіроўца байка загадзя знізіць хуткасць і будзе ехаць не хутчэй, чым крочыць побач пешаход. Важна: спешвацца трэба толькі пры перасячэнні праезнай часткі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе!» – патлумачыў прадстаўнік УДАІ МУС.

Правіла дзвюх палосаў

З увядзеннем правіла дзвюх палосаў кіроўцам трэба прапускаць пешаходаў, якія ідуць па зебры, калі адлегласць паміж пешаходам і аўто ў кропцы меркаванай сустрэчы складае менш за дзве паласы (адна паласа і трамвайныя шляхі, адна паласа і падзяляльная паласа або зона).

Пра рух на адным коле

Прадугледжваецца забарона на рух на матацыкле, мапедзе на адным коле, не трымаючыся за руль ці не трымаючы ногі на педалях або падножцы.

Дарэчы, за гэта, як паказана ў артыкуле 18.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны штраф ад 5 да 10 базавых велічыняў (цяпер адна базавая складае 25,5 рубля) і нават пазбаўленне правоў на кіраванне да шасці месяцаў.

Забароняць таксама перавозку на такіх транспартных сродках, акрамя бакавога прычэпа, нецвярозых пасажыраў.

Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху

Плануецца ўвесці паняцце «Зона з абмежаваннем максімальнай хуткасці руху». У месцах шчыльнай жылой забудовы прапануецца вызначыць хуткасць не большую за 30 км/г. І не трэба будзе ствараць на дарогах штучных няроўнасці і ставіць дадатковыя знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць.

Блізкае святло фараў

У ПДР выразна пазначаць перыяд, калі ў светлы час сутак для абазначэння руху транспартнага сродку павінны быць уключаныя блізкае святло фараў або дзённыя хадавыя агні. Гэта перыяд з 25 траўня да 5 чэрвеня і з 25 жніўня да 5 верасня.

Пра электрамабілі, відэарэгістратары, рамяні і камізэлькі

Відэарэгістратары дазволяць замацоўваць на шкле або ў аконных праёмах аўтамабіляў, калі яны не абмяжуюць агляд з месца кіроўцы.

На электрамабілях будзе дазволена ездзіць на паласе для маршрутных транспартных сродкаў.

На праезнай частцы прыбіраць тэхнічныя няспраўнасці трэба будзе ў святлоадбівальных камізэльках.

Кіроўцы аўтамабіляў таксі павінны будуць прышпільвацца рамянём бяспекі пры руху ў населеным пункце, нават калі ў салоне няма пасажыраў. Пры гэтым дазволяць не прышпільвацца тым, хто прымае кваліфікацыйны практычны экзамен на права кіравання транспартным сродкам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках