26 красавiка 2024, Пятніца, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Археолагі выявілі старажытны «смартфон» узростам 2100 гадоў

8
Археолагі выявілі старажытны «смартфон» узростам 2100 гадоў

Незвычайны прадмет належаў жанчыне, якая жыла ў эпоху кітайскай дынастыі Сюнну.

Падчас правядзення раскопак на тэрыторыі Рэспублікі Тыва, у адным з пахаванняў археолагі выявілі нейкі прадмет прастакутнай формы, які нагадвае сучасны смартфон. Меркаваны ўзрост знаходкі, на думку навукоўцаў, блізу 2100 гадоў, піша lenta.ua.

Яшчэ ў 2016 годзе пры правядзенні археалагічных раскопак старажытнага пахавання, названага навукоўцамі «Руская Атлантыда» праз практычна бесперапыннае знаходжанне аб'екта пад вадой, спецыялісты ў адной з магіл выявілі прадмет, вонкава падобны са смартфонам.

парэшткі побач з «дэвайсам» належалі пахаванай у эпоху Сюнну жанчыне, а прадмет пасля дэталёвага вывучэння археолагамі, апынуўся па-майстэрску вырабленай спражкай рэменя.

Памер знаходкі складае 18 x 9 см. Паверхня спражкі інкруставаная каштоўнымі камянямі і перламутрам, а астатнія часткі пояса ўпрыгожаныя манетамі ушу, якія ў Кітаі пачалі чаканіць больш за 2100 гадоў таму. Менавіта гэтыя манеты і дазволілі найбольш дакладна выявіць узрост магілы, парэшткаў і знойдзеных у ёй прадметаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках