26 красавiка 2024, Пятніца, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найважнейшыя адкрыцці 2019 года ў навуцы і космасе

4
Найважнейшыя адкрыцці 2019 года ў навуцы і космасе

Мінулы год быў поўны дзіўных адкрыццяў.

З пункту гледжання навукі 2019 год быў прарыўным для касмалогіі. Да прыкладу, было атрыманае першае "жывое" фота чорнай дзіркі, здзейснены таран астэроіда, а касмічны апарат занурыўся ў атмасферу Сонца. Чытайце нашу падборку аб самых важных гістарычных падзеях мінулага года, звязаных з космасам, піша "Сегодня".

Міжзоркавая камета

У 2017 годзе навуковая грамадскасць была ўзбураная адкрыццём першага міжзоркавага госця ў Сонечнай сістэме - астэроіда Амуамуа. Першы прыхадзень з глыбінь Сусвету валодаў незвычайнай для касмічных целаў выцягнутай формай, якая нагадвае цыгару.

У канцы лета 2019 года астраном-аматар з Крыма раптам выявіў камету, якая таксама прыляцела да нас з глыбінь Сусвету. Яна была названая ў гонар першаадкрывальніка -2I/Borisov. Разлік арбіты паказаў, што камета Барысава прыляцела да нас з-за меж Сонечнай сістэмы. Гэтым разам астраномы падрыхтаваліся і зрабілі некалькі дзівосных фатаграфій. У снежні камета абмінула Зямлю і праляцела паўз Сонца. Цяпер міжзоркавы падарожнік імкліва пакідае Сонечную сістэму.

Пасадка на астэроід

Летась два зонды даследавалі астэроіды, а адзін з іх нават здзейсніў пасадку. Першым стаў японскі апарат "Хаябуса-2", які літаральна рэзнуўся ў паверхню астэроіда Ругу, каб зрабіць паўторны збор узораў. Пазней зонд прывязе каштоўны матэрыял на Зямлю і прызямліцца ў Аўстраліі ў сярэдзіне 2020 года.

Другая місія - зонд NASA OSIRIS-REx, які праз 2 гады палёту дабраўся да астэроіда Бэну. Ён выявіў дзіўныя паводзіны: гэты касмічны камень літаральна "выплёўвае" ў космас дробны друз і газ, што дзіўна для астэроіда дыяметрам толькі блізу паўкіламэтра. На гэты момант зонд толькі плануе сабраць узоры і шукае месца для пасадкі.

"Жывая" фатаграфія чорнай дзіркі

Дзесяцігоддзямі навукоўцы даследавалі самыя загадкавыя аб'екты ў Сусвеце - чорныя дзіркі. Аднак да 2019 года яны падаваліся толькі схематычна на паперы або ў выглядзе рэндэраў пасля кампутарных разлікаў. Іх заўважалі таксама з ускосных прыкмет хуткага кручэння аб'ектаў вакол іх з прычыны велізарнай сілы гравітацыі, а таксама па слядах пажырання зорак-кампаньёнаў.

Два гады таму планетарны тэлескоп Event Horizon стаў назіраць за чорнай дзіркай у цэнтры галактыкі M87. Пасля збору звестак у 2019 годзе быў атрыманы першы "жывы" здымак чорнай дзіркі, які пацвердзіў тэарэтычныя разлікі. Гіганцкі памер, маса 6,5 млрд сонцаў і велізарны акрэцыйны дыск вакол чорнай дзіркі дазволілі яе лепш разгледзець. Гэта падзея стала адной з самых прарыўных у гісторыі навукі.

Занурэнне ў атмасфэру Сонца

У канцы 2018 года касмічны карабель NASA літаральна "адкусіў" кавалак (захапіў часцінкі) сонца. А ў траўні 2019 годзе быў здзейснены паўторны ўваход у атмасфэру нашай зоркі. Пасля двух палётаў зонд "Паркер" перадаў навуковыя звесткі на зямлю, якія перасягнулі чаканні даследчыкаў - іх выявілася 22 ГБ, што напалову больш, чым чакалася.

Ніводзін апарат у гісторыі касманаўтыкі не набліжаўся да Сонца так блізка, як "Паркер", таму вымярэнні, якія цяпер ацэньваюць навукоўцы, раней былі недаступнымі. Чатыры прылады Parker здольныя вымяраць часціцнкі ў атмасфэры Сонца, яго магнітныя палі, сонечны вецер і тое, як электроны, пратоны ды іёны вырываюцца з гарачай сфэры плазмы. Вялікі масіў новых звестак значна павялічыць нашы ведыпра Сонца і яго ўплыў на ўсю Сонечную сістэму.

Заваёва цёмнага боку Месяца

3 студзеня 2019 года касмічны апарат "Чан'э-4" з Кітая ўпершыню ў гісторыі чалавецтва здолеў скарыць цёмны бок Месяца. Гэтая частка нашага натуральнага спадарожніка з'яўляецца малавывучанай, нікому раней яшчэ не выпадала сесці на гэтай тэрыторыі. Пасля прызямлення ў басейне Эйткена ля Паўднёвага полюса Месяца апарат перадаў на зямлю першы здымак, які давёў паспяховы пачатак сваёй місіі.

Пасля прызямлення на Месяцы "Чан'э-4" правёў некалькі місій. На борце знаходзіўся месяцаход "Юйту-2", які актыўна вывучаў паверхню нашага спадарожніка. Яго задача - правядзенне навуковых выпрабаванняў з дапамогай дэтэктара нэйтроннага выпраменьвання, нізкачашчыннага радыедэтэктара, а таксама інфрачырвонага спэктромэтра ды іншых прылад, якія будуць сканцэнтраваныя на назіранні за складам паверхні Месяца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках