Ва Украіне на два гады знізілі ўзрост набору ў войска
9- 16.01.2020, 21:56
- 33,107
Зяленскі зраўнаваў узрост навабранцаў і кантрактнікаў.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, якім узрост набору ўзгадняецца з патрабаваннямі Закона «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», піша korrespondent.net.
Указ вызначае тэрміны правядзення набору на тэрміновую вайсковую службу і звальненні ў запас салдатаў тэрміновай службы.
Таксама ўказ прадугледжвае прызыў на тэрміновую вайсковую службу асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, у адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 15 Закона Украіны «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».
Вайскоўцы тэрміновай службы не накіроўваюцца для праходжання службы ў раён правядзення ААС і праходзяць службу выключна на мірнай тэрыторыі Украіны.
У той жа час, згодна з артыкулам 20 Закона Украіны «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», на вайсковую службу паводле кантракта прымаюцца грамадзяне ва ўзросце ад 18 гадоў. Вайскоўцы вайсковай службы паводле кантракта ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях.
Такім чынам, гэтым указам узрост асоб, якiя прызываюцца на тэрміновую вайсковую службу, ураўноўваецца з узростам асоб, якія прымаюцца на вайсковую службу паводле кантракта, у адпаведнасці з заканадаўствам.