26 красавiка 2024, Пятніца, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як вырастуць тарыфы на ЖКГ у розных рэгіёнах

3
Як вырастуць тарыфы на ЖКГ у розных рэгіёнах

У Беларусі зацвердзілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2020 год.

Tut.by разлічваў, як зменіцца рахунак у менскай двухпакаёвай кватэры пасля зацвярджэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2020 год. МАРГ з нашым разлікам не пагадзіўся і папрасіў пералічыць паводле адмысловай інструкцыі, якую выкарыстоўваюць для афіцыйных падлікаў пяцідаляравага падаражання.

У Беларусі зацвердзілі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2020 год. Як і ў 2019 годзе, іх падвысяць у два этапы.

Нагадаем, гранічныя тарыфы на камунальныя паслугі пераглядаюцца кожны год і замацоўваецца ўказам дыктатара. Аднак гэта не значыць, што ЖКП столькі будуць каштаваць ва ўсёй краіне. Многія з іх ўстанаўліваюцца асобна для кожнага рэгіёну і Менскага аблвыканкама і Менгарвыканкама. Галоўнае, каб яны не перавышалі прапісаныя ва ўказе.

Асноўная ўмова штогадовага перагляду тарыфаў - рахунак у стандартнай двухпакаёўцы з плошчай 48 квадратаў (газавая пліта, цэнтралізаванае ацяпленне, гарачае водазабеспячэнне) і трыма пражываючымі не павінна пацяжэць больш чым на 5 даляраў у эквіваленце. Вядома, пры тым, што умоўная сям'я ўкладаецца ў нормы спажывання розных ЖКП.

Сумы ў рахунках кватэр нават прыкладна аднолькавай плошчай, дзе пражываюць 3 чалавекі, могуць адрознівацца ад тых, што выходзяць пры афіцыйным падліку. Бо фактычнае спажыванне паслуг, ды і характарыстыкі жылля ва ўсіх розныя.

Каб паглядзець, як адрозніваюцца сумы ў рахунках за ЖКП і як яны зменяцца з новымі тарыфамі, мы зрабілі разлікі для некалькіх кватэр.

Аднапакаёўка ў Менску: прыбаўка складзе 6,45 рубля

Першая кватэра, для якой мы пералічылі «камуналку» па новых тарыфах, аднапакаёвая з плошчай 33,2 квадратных метра. Знаходзіцца ў Менску. Мы лічылі кошт фактычна спажытых паслуг жыхарамі кватэры ў лістападзе 2019 года. З асаблівасцяў жылля, якія ўплываюць на суму ў рахунку, - у доме ёсць смеццеправод і ў кватэры ўсталяваная электрапліта.

Лістападаўская «камуналка» ўладальнікам кватэры каштавала 69,99 рубля. За студзень 2020 за такую ж колькасць спажытых паслуг ім давядзецца аддаць ужо на 4,21 рубля больш - 74,20 рубля. А ў лістападзе, пасля падаражання гарачай вады і ацяплення, - 76,44. Гэта яшчэ на 2,24 рубля больш. Агулам камунальныя паслугі ў гэтай кватэры падаражэюць на 6,45 рубля.

 

Двухпакаёвая кватэра ў Гомелі: прыбаўка складзе 10,11 рубля

Другая кватэра двухпакаёвая, яе плошча 46,6 квадратных метра і яна знаходзіцца ў Гомелі. Прапісаныя тут 4 чалавекі. З асаблівасцяў - у доме няма дамафона. Жыхары кватэры вельмі эканомныя і расходуюць электрычнасць і газ значна менш за норму.

За ЖКП у лістападзе яны заплацілі 84,04 рубля. У студзені кошт за такую ж колькасць паслуг вырасце да 91,44 рубля - на 7,40 рубля. А пасля падаражання гарачай вады і ацяплення яшчэ на 2,71 рублі - да 94,15. Сумарнае падаражанне складзе 10,11 рубля.

 

Трохпакаёвая кватэра ў Любані: прыбаўка складзе 9,22 рубля

Трэцяя кватэра трохпакаёвая, плошча 73,3 квадратных метра. Размяшчаецца ў пяціпавярховіку ў горадзе Любані Менскай вобласці. У кватэры прапісаныя 2 чалавекі, яна абсталяваная электраплітой. У доме няма ліфта і дамафона.

За камунальныя паслугі ў лістападзе сям'я заплаціла 77,82 рубля. За студзень рахунак складзе 85,35 рубля - на 7,53 рубля больш. А ў лістападзе 2020 ён пацяжэе яшчэ на 1,69 рубля. Агульнае падаражанне складзе 9,22 рубля.

 

Варта адзначыць, што нават з такімі ж фактычнымі выдаткамі камунальных паслуг у гэтых кватэрах, сумы ў рахунках могуць на некалькі капеек адрознівацца ад нашых. Таму што мы бралі гранічна дапушчальныя тарыфы для абласцей і Менска для вылічэння сум за некаторыя паслугі. Але, да прыкладу, тарыф на ўборку пад'езда ў пяціпавярховіку і дзевяціпавярховіку будзе адрознівацца, бо фактычныя выдаткі на навядзенне там парадку адрозніваюцца.

На колькі вырасце рахунак для стандартнай кватэры

Для афіцыйных падлікаў падаражання ЖКП існуе спецыяльная інструкцыя. Там вызначаныя ўсе нормы спажывання паслуг умоўнай сям'ёй з трох чалавек. Пры гэтым ужываюць сярэднія тарыфы.

Для разлікаў пяцідаляравага падаражання паводле інструкцыі бярэцца двухпакаёвая кватэра 48 квадратных метраў плошчай, у якой прапісаныя 3 чалавекі. Мяркуецца, што жыллё абсталяванае газавай плітой, каб улічыць пры разліках і падвышэнне коштаў газу.

Пры падліках паводле інструкцыі, рахунак для ўмоўнай сям'і, якая жыве ў стандартнай двухпакаёвай кватэры, у снежні мінулага года склала 106,93 рубля. У студзені кошт вырас да 114,79 рубля, а ў кастрычніку рахунак пацяжэе яшчэ на 3,36 рубля - да 118,15 рубля. Агулам падаражанне складзе 11,22 рубля.

Разлікі падаражання ЖКП для канкрэтных кватэр, прыведзеных вышэй у тэксце, «уклаліся» ў 5 даляраў паводле прагназаванага сярэднегадавога курса на 2020 год 2,2447 рубля.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках