26 красавiка 2024, Пятніца, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў пра нафтавы крызіс: Цяпер Расея не саступіць

8
Леанід Злотнікаў пра нафтавы крызіс: Цяпер Расея не саступіць
ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ

Крэмль заняў жорсткую пазіцыю.

У адсутнасць прагрэсу ў перамовах з Расеяй аб пастаўках нафты Беларусь шукае альтэрнатыўныя варыянты. Як раней паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Дзмітрый Круты, ідуць перамовы з Украінай, Польшчай, краінамі Балтыі, Казахстанам і Азербайджанам.

Як адзначае ў каментары для «Радыё Рацыя» эканаміст Леанід Злотнікаў, Масква заняла вельмі жорсткую пазіцыю і патрабуе выканання дамовы аб так званай саюзнай дзяржаве:

- Я думаю, што цяпер Расея не саступіць. У яе цяпер настрой такі: не ідзяце, дык чаму мы вас павінны карміць? Палітычна Пуціну ставіцца падножка. Хоць раней гаворка ішла пра тое, што так, мы ў адным саюзе, мы браты. А калі дайшло да таго, каб трохі ўступіць у дачыненні да таго, хто цябе корміць, тут ужо ў бок. Я не прыхільнік інтэграцыі. Расея таксама ідзе невядомым шляхам. Куды яна ідзе? Нічога добрага не будзе. Калі інтэгравацца - то на Захад.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках