19 лютага 2020, Серада, 5:07
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Кіроўцы заўважылі на дарогах мабільныя камеры хуткасці

10
Кіроўцы заўважылі на дарогах мабільныя камеры хуткасці
ФОТА: TUT.BY

Яны вярнуліся?

«На дарогах стаяць мабільныя камеры хуткасці. Атрымліваецца, яны зноў запрацавалі?» - напісалі чытачы ў рэдакцыю і прыклалі фота. У ЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» tut.by паведамілі, што мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці сапраўды працуюць, але ў тэставым рэжыме.

ФОТА ПАДАДЗЕНАЕ ЧЫТАЧАМІ TUT.BY

Кіроўцы заўважылі мабільную камеру хуткасці на ўездзе ў Мазыр з боку Калінкавічаў, на вуліцы Іваненка. Усталяваная яна без дарожнага знака, які б папярэджваў, што вымяраецца хуткасць транспарту. На супрацьлеглым баку вуліцы ўстаноўленая стацыянарная камера хуткасці, для яе дарожны знак усталяваны.

- Але чаму ДАІ не паведаміла, што вярнула мабільныя камеры на дарогі? - здзіўляюцца аўтамабілісты.

У ЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» паведамілі, што на дарогах сапраўды выстаўляюцца мабільныя датчыкі фіксацыі хуткасці, гэта ўзгоднена з ДАІ. Але працуюць яны ў тэставым рэжыме, для кантролю за дарожным становішчам. Яны могуць стаяць побач са стацыянарнай камерай хуткасці.

- Паводле звестак з мабільных датчыкаў пастановы за перавышэнне хуткасці кіроўцам цяпер не выносяцца. Менавіта таму яны не пазначаныя дарожнымі знакамі. Стацыянарныя камеры - са знакамі, - патлумачыў аператар.

Калі мабільныя камеры пачнуць працаваць у звычайным рэжыме, з вынясеннем пастаноў, на прадпрыемстве не ведаюць: «пра гэта распараджэння ад ДАІ пакуль не паступала».

Нагадаем, з 19 снежня з дарог краіны зніклі ўсе мабільныя камеры хуткасці. Ва УДАІ МУС тады растлумачылі, што праводзіцца рэвізія дарожных знакаў.

Ужо 26 снежня начальнік ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк паведаміў, што мабільныя камеры хуткасці найбліжэйшым часам вернуць на дарогі краіны, аднак месцы іх устаноўкі будуць вызначаць па іншых крытэрах. Са слоў Карзюка, раней радары стаялі ў месцах, дзе адбываліся любыя аварыі. Цяпер іх будуць усталёўваць у тых месцах, дзе ДТЗ адбываюцца праз перавышэнне хуткасці.