26 красавiка 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Масква і Менск прыпынілі перамовы пра транзіт нафты праз Беларусь

34
СМІ: Масква і Менск прыпынілі перамовы пра транзіт нафты праз Беларусь

Пазіцыі бакоў істотна не зблізіліся.

Расея і Беларусь, верагодна, не будуць фарсіраваць перамовы пра ўмовы прапампоўкі расейскай нафты па беларускай тэрыторыі. Пазіцыі бакоў істотна не зблізіліся, а з 1 лютага стаўка транзіту аўтаматычна індэксуецца на 6,8%, піша «Камерсант».

У Менску, кажуць крыніцы журналістаў, гатовыя часова прыняць такі ўзровень, каб да лета пачаць новыя перамовы пра кошт ужо з улікам зацверджанага экалагічнага падатку і гатовых разлікаў пра кампенсацыю за пастаўкі забруджанай хларыдамі нафты. Зрэшты, эксперты мяркуюць, што пры моцным росце тарыфу на транзіт праз Беларусь расейскія пастаўшчыкі могуць развярнуць частку аб'ёмаў нафты ў парты або павялічыць загрузку сваіх НПЗ.

Масква і Менск да гэтага часу не узгаднілі памер тарыфу на транзіт нафты па нафтаправодзе «Дружба» праз Беларусь і прыпынілі перамовы, паведамілі некалькі крыніцаў, знаёмыя з сітуацыяй. На іх думку, нават калі сустрэчы прадоўжацца на гэтым тыдні, то будуць «намінальнымі». Хутчэй за ўсё, бакі проста дачакаюцца, пакуль стаўка транзіту не будзе індэксавацца з 1 лютага аўтаматычна ў адпаведнасці з міжурадавай дамовай – на прагнозны памер інфляцыі (гэта значыць 3,8%) плюс 3%. Менск дагэтуль патрабаваў павышэння тарыфу на 2020 год на 16,6%. Апошні раўнд перамоваў з віцэ-прэм'ерам Беларусі Ігарам Ляшэнкам правёў 16 студзеня выканаўца абавязкаў віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрый Козак. Інфармацыі пра новыя сустрэчы ў нафтавым пытанні з прадстаўнікамі Беларусі пакуль няма, паведаміў прадстаўнік спадара Козака. У «Транснафце» сітуацыю не каментуюць.

Асноўная прычына доўгіх перамоваў у тым, што «бессэнсоўна абмяркоўваць кошт транзіту да тых часоў, пакуль невядомыя дакладныя аб'ёмы, якія пойдуць праз Беларусь», кажа адна з крыніцаў.

Гэта шмат у чым залежыць ад вынікаў перамоваў паміж «Белнафтахімам» (валодае НПЗ у Полацку і Мазыры) і расейскімі нафтакампаніямі пра ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь. Нафтакампаніі настойваюць на прэміі $ 6 на тону да экспартнага парытэту, у той час як Менск патрабуе яе скасавання. Крыніца тлумачыць, што для кампаній беларускі кірунак застанецца прэміяльным і з меншай надбаўкай з улікам нулявога ПДВ. Але самі пастаўшчыкі паведамлялі, што цяпер «Белнафтахім» і так плаціць усяго 83% ад рынкавага кошту нафты.

Пры гэтым, кажа адна з крыніцаў, на апошняй сустрэчы на працоўным узроўні ў пытанні транзіту высветлілася, што Менск разлічвае тарыф зыходзячы з аб'ёмаў пастаўкі на свае НПЗ 17,5 млн тонаў, у той час як расейскі бок зыходзіць з дамоўленасці пра пастаўкі 24 млн тонаў. «Лагічна, што калі Беларусь арыентуецца на аб'ёмы меншыя за 18 млн тонаў, то яна хоча кампенсаваць недаатрыманую выгаду больш высокім тарыфам», – кажа адзін з суразмоўцаў. У самім Менску заяўлялі, што тарыф 16,6% уключае і страты Беларусі ад форс-мажору з забруджваннем расейскай нафты хларыдам на «Дружбе» ўвесну 2019 года, калі пастаўкі былі спыненыя на некалькі тыдняў. Але, адзначаюць крыніцы, пакуль беларускі бок не прапанаваў канкрэтных разлікаў у гэтым пытанні. Пры гэтым у ходзе праверкі разлікаў Менска там пагадзіліся на больш нізкую індэксацыю стаўкі – блізу 14%, але такі ўзровень Масква мяркуе ўсё роўна завышаным.

Пасля індэксацыі тарыфу ў лютым Беларусь можа вярнуцца да перамоваў пра ягонае павышэнне з улікам кампенсацый за забруджаную нафту. Суразмоўцы таксама мяркуюць, што аператар беларускага адрэзка нафтаправода «Дружба» «Гомельтранснафта Дружба» пастараецца ўлічыць ў тарыфе свае затраты на новы экалагічны падатак.

Сяргей Гараміта з Райфайзенбанка мяркуе, што, калі Менск будзе прасіць павысіць тарыф на 20–30% ці больш, расейскія кампаніі аддадуць перавагу перанакіраванню часткі струменяў з «Дружбы» у парты, з чым у «Транснафты» не ўзнікне праблемаў. Ужо цяпер кампанія можа дазагрузіць магутнасці ў Прыморску, Усць-Лузе, Новарасійску не менш чым на 30 млн тонаў. План у прапампоўцы праз Беларусь на гэты год складае 50 млн тонаў. Іншым варыянтам можа стаць перанакіраванне нафты на перапрацоўку ў РФ. Зыходзячы з заявак грузаадправіцеляў «Транснафты» на 2020 год, пастаўкі на расейскія НПЗ вырастуць на 13 млн тонаў.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках