27 красавiка 2024, Субота, 3:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Масква кампенсуе брудную нафту ў «Дружбе»?

1
Як Масква кампенсуе брудную нафту ў «Дружбе»?

«Дамоўленасці» выглядаюць вельмі туманна.

Беларусь і Расея дамовіліся пра кампенсацыю за брудную нафту ў нафтаправодзе «Дружба». Але па-ранейшаму няма дамоўленасці пра кошт транзіту расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі. Расейскія СМІ паведамляюць, што бакі «прыпынілі перамовы» на гэты конт, паведамляе «Белсат».

Калі ж скончыцца чорная паласа ў перамовах пра чорнае золата?

Апошні год – стрэсавы для беларускіх НПЗ. Праз запампоўку бруднай сыравіны ў нафтаправод «Дружба» стаяла вытворчасць, экспарт і транзіт. Лукашэнка ў тыя дні наведваў «Нафтан».

«Гэта аснова эканомікі, і ад таго, ці будуць працаваць гэтыя заводы, залежыць жыццё многіх беларусаў», – заявіў дыктатар.

Учора, на 9-м месяцы пасля інцыдэнту, дамовіліся з Масквой «пра падыходы і методыку кампенсацыі выдаткаў» – без падрабязнасцяў паведаміў беларускі бок. Аднак да гэтага часу няма актуальнага кантракту на нафту і коштаў на транзіт.

Калі да канца месяца не дамовяцца, з 1 лютага тарыф на транзіт падвысіцца аўтаматычна на прагнозны памер – 6,8%. Менск патрабуе павысіць стаўку на 16,6%, у якія, уласна, улічыў таксама страты ад леташняга забруджвання.

«Альтэрнатывы расейскай нафты, нават з больш дарагім коштам, на якую спасылаюцца прадстаўнікі нашай улады, няма. Яна заўсёды будзе таннейшая за кошт транспартнага пляча і яе якасці», – мяркуе эканаміст Сяргей Жбанаў.

Летась розніца коштаў на расейскую нафту сусветнага і «для Беларусі» складала 92 даляры. Сёлета за кошт падатковага манеўру Крамля для нашай краіны чорнае золата павінна падаражэць на 20%. Беларусь спрабуе збіць кошт на 10 даляраў за тону пры закупцы 18 мільёнаў тонаў. Інакш давядзецца шукаць альтэрнатывы – пагражаў кіраўнік Беларусі ў апошнія дні мінулага года, застаўшыся без кантракту на наступны.

Па тэрыторыі Расеі «Дружба» ідзе адным шляхам. У Бранску нафтаправод разгаліноўваецца на два, пракладзеныя праз паўночную і паўднёвую частку тэрыторыі Беларусі. Далей транзіт аб'ёмам 60 млн тонаў ідзе ва Украіну, у Вугоршчыну, Польшчу, Нямеччыну, Славакію, Чэхію...

Учора ў поўным аб'ёме аднавілася транзітнае перапампоўванне нафты ў Польшчу. Некалькі дзён транзіт быў абмежаваны напалову – праз рамонт трубаправода на адрэзку Мазыр – Берасце. Працы пачаліся пасля спынення паставак расейскай нафты на беларускія прадпрыемствы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках