26 красавiка 2024, Пятніца, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафты прадраклі падзенне праз кітайскі вірус

4
Нафты прадраклі падзенне праз кітайскі вірус

Аналітыкі мяркуюць, што можа паўтарыцца сітуацыя, якая ўзнікла ў 2003 годзе.

Нафце прадраклі падзенне праз новы вірус, які распаўсюджваецца ў Кітаі: на думку экспэртаў Goldman Sachs, цэны на сыравіну могуць апусціцца на тры даляры за барэль. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Аналітыкі мяркуюць, што можа паўтарыцца сітуацыя, якая ўзнікла ў 2003 годзе праз успышку атыповай пнеўманіі. Тады праз хваробу рэзка скарацілася колькасць турыстаў з Азіі, значная частка рэйсаў у некаторых аэрапортах была скасаваная. Калі спажыванне авіяцыйнага паліва ўпадзе, гэта прывядзе да скарачэння попыту на нафту на 170 тысяч барэляў у дзень, заключылі ў Goldman Sachs.

У сваю чаргу Bloomberg паказвае, што цэны нафты ўжо зніжаюцца. Паводле стану на 22 студзеня кошт барэля наблізіўся да 64 даляраў. Акрамя таго, аналітыкі асцерагаюцца, што эканоміка Кітая можа пацярпець, калі ўлады краіны не распачнуць мер у барацьбе з інфекцыяй.

Хвароба распаўсюджваецца ў Кітаі некалькі тыдняў. Паводле апошніх звестак, ад каронавіруса 2019-nCoV памерлі 17 чалавек. Паводле апошніх звестак захварэла 440 чалавек. Сярод сімптомаў лекары вылучаюць падвышаную тэмпературу, стому і кашаль з макротай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках