26 красавiка 2024, Пятніца, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ва Ухане: У сацыяльных сетках усе адзін аднаго падбадзёрваюць

9
Беларусы ва Ухане: У сацыяльных сетках усе адзін аднаго падбадзёрваюць
У ЗАКРЫТЫМ КІТАЙСКІМ ГОРАДЗЕ УХАНЕ/INSTAGRAM.COM/ATHENE.NEWS

Беларусы, якія засталіся ва Ухане, распавялі пра сітуацыю ў горадзе.

"Людзі стараюцца жартаваць, не ўсе ўспрымаюць сітуацыю сур'ёзна. Але асабіста я адчуваю сябе ў нейкім апакаліпсісе", - распавядае студэнтка Анжэліка Зудзіна. Дзяўчына вучыцца ў горадзе Ухане, які кітайскія ўлады 23 студзеня закрылі на каранцін праз успышку каронавіруса, піша euroradio.fm.

АНЖЭЛІКА ЗУДЗІНА/"ФЭЙСБУК"

"У сацыяльных сетках усе адзін аднаго падбадзёрваюць - маўляў, у асноўным хварэюць людзі сярэдняга ўзросту і больш сталага веку. А мы маладыя - перажывем. Паніка ёсць, але невялікая. Грамадскі транспарт не працуе, - прадаўжае Анжэліка. - Сёння папярэджвалі, што ў горадзе будуць нешта распыляць, таму з 16:30 да 21:00 нельга выходзіць на вуліцу. Але я з дому і так амаль не выходжу".

Дзяўчына распавядае, што закупіла прадукты загадзя, таму пакуль запасаў выстарчае. Раніцай у краму сходзіць яе сябар.

11-мільённы горад ізаляваны ад усяго астатняга свету - як Аран з рамана "Чума" Альбера Камю.

"Як толькі з'явілася навіна пра каранцін, людзі сталі спрабаваць пакінуць горад як мага хутчэй, - распавядае яшчэ адна студэнтка Наталля Байдзіч. - Кажуць, хтосьці знайшоў прыватнага кіроўцу, каб даехаць да суседняй правінцыі. За 3000 юаняў [$430. - Заўвага.]! Цяпер ужо і трасы перакрылі, таму выехаць немагчыма. Адпраўляюць назад".

НАТАЛЛЯ БАЙДЗІЧ/"ВКОНТАКТЕ"

Даведаўшыся пра каранцін, людзі пабеглі ў супермаркеты. Аднак шопінг доўжыўся нядоўга: крамы неўзабаве адна за адной сталі закрывацца. Цяпер у цэнтры горада дзяжурыць міліцыя.

"Шмат каго больш напалохаў каранцін, чым вірус. Невядома, колькі гэта будзе доўжыцца і калі можна будзе пакінуць горад, - прызнаецца студэнтка. - Заразіцца таксама страшна. Тым больш, у чужой краіне".

Ігар Шпыроў працуе мэнэджарам у порце Уханя. Сёння ўдзень ён змог выбрацца з ізаляванага горада. На КПП у яго і ў ягонага кіроўцы спыталі пра здароўе і памералі тэмпературу. Паколькі ніякіх прыкмет хваробы не было - прапусцілі.

ІГАР ШПЫРОЎ/"ФЭЙСБУК"

"Я бачыў, што людзей з падвышанай тэмпературай адпраўлялі паркавацца ў спецыяльную зону", - распавядае Ігар. Далей ён перасеў на цягнік і размаўляў з вагона.

"Апакаліпсісу і панікі няма, - супакойвае ён. - Цісканіна [у крамах] не праз тое, што заўтра пачнецца зомбілэнд. Проста цяпер пярэдадзень Новага года. Не ўсе паспелі набыць прадукты. Я б цяпер таксама рабіў закупы, калі б не з'ехаў. Панікаваць не трэба".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках