26 красавiка 2024, Пятніца, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрылі глабальную сетку фальшывых старонак у падтрымку Пуціна

14
Выкрылі глабальную сетку фальшывых старонак у падтрымку Пуціна

З дапамогай сеткі звязаных паміж сабой фальшывых старонак у «Фэйсбуку» распаўсюджвалі прапаганду ў больш як 30 краінах.

Журналісты нямецкага выдання Spiegel і даследчыкі амерыканскага аналітычнага цэнтра Atlantic Council выкрылі глабальную сетку несапраўдных профіляў ў Facebook.

У артыкуле Spiegel, апублікаванай 24 студзеня наступнага адзначаецца, што ад імя фальшывых вайскоўцаў, праваахоўнікаў, работнікаў турыстычнай індустрыі і інш. Сетку распаўсюджвала прапаганду ў больш як 30 краінах ва ўсім свеце, паведамляе unian.net.

Паводле звестак журналістаў, з дапамогай сфальсіфікаваных профіляў распаўсюджваліся расісцкія каментары і крытыкаваліся такія палітыкі як экс-прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель. Разам з тым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і ягоны расейскі калега Уладзімір Пуцін актыўна падтрымліваліся старонкамі, якія належалі да выкрытай сеткі.

Адзначаецца, што яна налічвала сотні сфальсіфікаваных профіляў і дзейнічала па меншай меры з 2011 года. У Spiegel дадалі, што Facebook пастанавіў зачыніць фальшывыя профілі толькі пасля таго, як на іх паказалі журналісты выдання і аналітыкі Atlantic Council. У той жа час, хто менавіта стаіць за сеткай, дакладна пакуль не вядома.

Стваральнікам фальсіфікаваных старонак атрымалася з іх дапамогай наладзіць асабісты кантакт з рэальнымі людзьмі, сярод якіх былі палітыкі, лекары, вайскоўцы і журналісты. Пры гэтым яны абменьваліся з фальшывымі суразмоўцамі асабістай і нават інтымнай інфармацыяй. Таму нямецкае выданне мяркуе, што мэтай стварэння сеткі была не толькі прапаганда, але і шпіянаж за рэальнымі людзьмі.

Увогуле толькі са студзеня да верасня 2019 года Facebook выдаліў блізу 5,4 млрд фальшывых старонак, піша Spiegel са спасылкай на звесткі сацыяльнай сеткі.

Таксама нагадваецца, што ў верасні 2019 года кампанія Facebook выдаліла сотні старонак, груп і уліковых запісаў карыстальнікаў праз скаардынаваныя спробы маніпулявання грамадскай думкай і выкарыстання недакладнай інфармацыі што да ўкраінскіх карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках