26 красавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама»: Мэты на новы сезон ранейшыя

3
Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама»: Мэты на новы сезон ранейшыя

Сяргей Кавальчук назваў мэты берасцейцаў у новым сезоне.

Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» Сяргей Кавальчук распавёў пра тое, як змяніў пасаду спартовага дырэктара на стырнавога каманды.

- Кантракт з клубам, згодна з якім працаваў спартовы дырэктар, мінаў у студзені або лютым 2020 года. І вось у сярэдзіне снежня мяне запрасіў на сустрэчу ў Менск кіраўнік. «Я хачу вас бачыць [галоўным трэнерам], - сказаў Аляксандр Мікалаевіч. - Ці бачыце вы сябе ім? Калі так...» Гэта значыць, мяне спыталі, што я магу даць камандзе для таго, каб яна ўтрымалася на вяршыні.

- І што ж?

- Калі раскажу вам, то ўсе даведаюцца, а так нецікава. Толькі коратка намалюю, што нас у берасцейскім «Дынама» хвалюе.

Мэты на новы сезон ранейшыя. Разумеем, што ён будзе складацца няпроста, і на гэта ёсць некалькі прычын: стаўленне спаборнікаў да нас, як да чэмпіёна, і настрой нашых хлопцаў. Так, касцяк берасцейскага «Дынама» - дасведчаныя хлопцы, але, як бы там ні было, карону яны прымералі. Трэба здымаць - стукнуць кувалдай, але не па галаве, а па кароне.

Акрамя таго, мы будзем гуляць на некалькі франтоў: Суперкубак краіны, чэмпіянат, Кубак і дэбют у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Дай бог, каб у еўракубках прайшлі як мага далей. У нас ёсць гульцы, якія выклікаюцца ў нацыянальную каманду, а нашай нацыянальнай я зычу прабіцца на Еўра-2020 (праз гульні плэй-оф Лігі нацый у сакавіку. - Заўвага.). У варунках шчыльнага календара мы, вядома, будзем звяртацца да ратацыі.

- За некалькі дзён да Новага года клуб меў намер абвясціць галоўным трэнерам Алега Дулуба.

- Ды я ведаю. Думаў, што так ужо і будзе. І ў мяне няма інфармацыі, чаму гэтага не здарылася. Мабыць, не дамовіліся. Асабіста я перамоваў [з Дулубам] не вёў.

- Вашы словы пра Дулуба з 2015 года: «[Ён падобны на] Валодзю Жураўля. Яны нават вонкава падобныя. Яшчэ - на Алега Кубарава. Дулуб - гэта нешта сярэдняе паміж ім і Жураўлём». Гэта камплімент?

- Так. Дулуба, Кубарава і Валодзю Жураўля (гэтыя трое працавалі ў жодзінскім «Тарпеда» разам, а пазней дуэтамі: Кубараў і Дулуб - у «Гомелі», Журавель і Дулуб - у менскім «Дынама». - Заўвага. «ПБ») адношу да адных з найлепшых у прафесіі трэнера. Калі ў канцы 2016 года даведаўся, што Журавель узначаліць [пасля мяне] берасцейскае «Дынама», быў дзвюма рукамі «за».

З Жураўлём мы здабылі першы трафей з 2007 года і зведалі першыя за доўгі час па-сапраўднаму пераможныя эмоцыі. Ён лёгка знаходзіў кантакт з людзьмі. Адчуваў, каму трэба на вуха наступіць, а каго па галоўцы пагладзіць. Дзяліўся напрацоўкамі, канспектамі.

Я з усіх сіл стараўся дапамагчы яму. Многае запазычыў са стасункаў з Іванавічам - як у трэніровачным працэсе, так і ў кантакце з гульцамі. Шкада, што цяпер яго няма з намі (Журавель памёр на 48-м годзе жыцця. - Заўвага.), - перадае словы Кавальчука sport.tut.by.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках