26 красавiка 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады кампенсуюць нафтавыя страты бюджэту за кошт ПДВ і акцызаў

19
Улады кампенсуюць нафтавыя страты бюджэту за кошт ПДВ і акцызаў

Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта.

За 2019 год у рэспубліканскі бюджэт паступіла звыш 9,065 рублёў плацяжоў, якія кантралюе мытня. Гэта амаль на 400 млн рублёў менш, чым у 2018 годзе. Адна з прычын - зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці ў нафтавай галіне і вывазных мыт за экспарт нафтапрадуктаў (на 33,2%). Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку, паведамляе «Звязда».

Па мытных плацяжах, якія павінны былі паступіць у беларускі бюджэт, прагнозны паказчык, даведзены Мінфінам ДМК, выкананы на 100,5%, паінфармаваў Сянько.

- Кампенсаваць выдаткі, звязаныя з экспартнымі мытамі, якія мы недабралі ў тым годзе, змаглі шляхам збору 406 мільёнаў рублёў за кошт ПДВ, акцыза, увазных мыт, што выплачваюцца фізічнымі асобамі. Гэтая праца вялася мэтанакіравана, каб ніводная капейка не была страчаная і ўсе яны паступілі ў прыбытак дзяржавы. Праца працягваецца, аналагічныя задачы стаяць і на гэты год, - адзначыў галоўны мытнік краіны.

Усяго за 2019 год цераз беларускую мяжу на ўвоз і вываз перавезена 111 млн тон тавараў, што на 3,2 млн тон менш за паказчыкі 2018 года: у асноўным за кошт зніжэння транзіту вугалю з Расеі чыгуначным транспартам. Пры гэтым агульны транзітны наплыў пры ўвозе тавараў на тэрыторыю ЕАЭС праз Беларусь вырас на 5,4% - да 17,5 млн тон, з іх 11,4 млн тон - у Расею. Колькасць перамешчанага праз беларускую мяжу грузавога транспарту таксама вырасла на 5,1% - да 2,3 млн адзінак. Гэта сведчыць аб павелічэнні нагрузкі на аўтадарожныя пункты пропуску.

Паступленне экспартных нафтавых мыт знізілася праз падатковы манеўр і прыпынення экспарту паліва ў сувязі з пастаўкамі «бруднай» нафты ў красавіку.

Раней Міністэрства фінансаў ацэньвала скарачэнне даходаў бюджэту ў 2020 годзе ад зніжэння экспартных мыт на нафту і нафтапрадукты ў 537 млн рублёў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках