26 красавiка 2024, Пятніца, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Існасць сістэмы ні на каліва не змянілася

3
Існасць сістэмы ні на каліва не змянілася
Анджэй Пачобут
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Аляксандр Лукашэнка і ў спакойны час вызначаў сябе як «расеец са знакам якасці».

«Чырвоныя рукі» аўтара знаёмай з дзяцінства казкі «Пра цара Салтана» чакана падзялілі беларускую частку маёй стужкі сяброў. Хтосьці піша: файны пэрформанс. Сягоння пэрформансам прынята называць усякія малаўцямныя і неадназначныя дзеянні. Хтосьці трасецца ад абурэння... «А Пушкіна за што?»

Спрэчка не новая і нецікавая. Ды і не яна сёння самая галоўная ў гэтай гісторыі. Змяшчэнне ў следчы ізалятар 25-гадовага хлопца, які пафарбаваў у чырвоны колер рукі помніка расейскаму паэту Пушкіну навочна дэманструе: людажэрская існасць сістэмы РБ ні на каліва не змянілася.

Аляксандр Лукашэнка і ў спакойны час вызначаў сябе як «расеец са знакам якасці». А сягоння, калі «паставілі ракам на вуглевадародах», гэты знак якасці становіцца аж прыкрым. У выніку шалёная думка «як бы чаго ў Крамлі не падумалі!» становіцца падвалінай унутранай палітыкі.

І вось таму той, каму трэба выпісаць штраф, ну, максімум (з папраўкай на нашу крыважэрнасць, усё ж такі ад Лісабона да Петрапаўлаўска-Камчацкага толькі ў нас засталося смяротнае пакаранне) адміністрацыйны арышт, едзе ў турму.

Пакараць смерцю, нельга памілаваць.

Анджэй Пачобут, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках