26 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне кампенсацыі Менску за «брудную нафта» застопарылася

7
Пытанне кампенсацыі Менску за «брудную нафта» застопарылася

Расея чакае ад Беларусі пацверджаных дакументаў пра шкоду.

Пытанне кампенсацыі Беларусі за «брудную нафту» знаходзіцца ў падвешаным стане, «Транснафта» чакае дакументальных пацверджанняў сумы шкоды, паведаміў «Інтэрфаксу» кіраўнік кампаніі Мікалай Токараў.

Ён таксама паведаміў, што перамовы «Транснафты» і «Раснафты» аб кампенсацыі за «брудную нафту» носяць папярэдні характар.

Са слоў Токарава, «Транснафта» прадаўжае кансультацыі з польскімі партнёрамі і «Сургутнафтагазам» аб кампенсацыі за «брудную нафту».

Як паведамлялася, амбасадар РФ Дзмітрый Мезенцаў заявіў журналістам, што Расея чакае ад Беларусі пацверджаных дакументаў пра шкоду ад «бруднай нафты» для выплаты кампенсацыі. «Дамоўленасці ўсе адбыліся. У Маскве чакаюць пацверджаных дакументаў аб прычыненай шкодзе», - сказаў Мезенцаў.

Ён адзначыў, што выплаты будуць праведзеныя ў адпаведнасці з пададзенымі расейскаму боку дакументамі супольнага, фактычна, экспэртнага абмеркавання. «Самае галоўнае, што падыход бакоў - пагадзіцца з доваднымі прапановамі беларускага боку - падтрыманы і міністэрствам энэргетыкі, і тымі гаспадарчымі суб'ектамі, якія з'яўляюцца партнёрамі беларускіх калег», - падкрэсліў Мезенцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках