26 красавiка 2024, Пятніца, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы хацелі купіць капотнік МАЗа прама падчас «Дакара»

27
Кітайцы хацелі купіць капотнік МАЗа прама падчас «Дакара»

МАЗ заняў трэцяе месца на ралі-рэйдзе.

Лідар каманды МАЗ-СПОРТаўта Сяргей Вязовіч, які на ралі-рэйдзе «Дакар» -2020 заняў трэцяе месца ў заліку грузавікоў, распавёў пацешную гісторыю. З ягоных слоў, капотны грузавік настолькі спадабаўся адной з кітайскіх каманд, што яны пажадалі яго набыць, аднак атрымалі адмову.

- «Дакар» - выдатная рэклама МАЗа. Да нас пастаянна падыходзяць. Кітайцы ў дзень адпачынку былі гатовыя купіць капотны грузавік. Ледзь адбіліся ад іх. Вывучалі і нашы «тэхнічкі», і аўтадом. Цікавасць вельмі высокая, прычым не толькі ў Савудаўскай Арабіі, але і ва ўсім свеце. МАЗы праехалі сотні тысяч кіламетраў без праблем, даказалі сваю надзейнасць. І чым вышэйшыя вынікі, тым больш стабільны попыт і цікавасць, - прыводзіць словы Вязовіча sb.by.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках