22 траўня 2024, Серада, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Беларускія НПЗ могуць спыніцца

58
Леў Марголін: Беларускія НПЗ могуць спыніцца
Леў Марголін

Для краіны з нерэфармаванай эканомікай гэта вельмі дрэнная сітуацыя.

Эканаміст Леў Марголін распавёў, чым можа скончыцца чарговы скандал у беларуска-расейскіх дачыненнях. З 1 студзеня Расея спыніла пастаўку нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ), паведаміла расейскае агенцтва РІА "Новости" са спасылкай на ўласную крыніцу ў нафтавай галіне Беларусі. Таксама пра адсутнасць паставак са спасылкай на беларускі бок піша "Інтэрфакс". З пэўнай інфармацыі, запасаў сыравіны на беларускіх НПЗ можа хапіць прыкладна на 20 дзён працы.

- Я думаю, што спыненне паставак нафты ў Беларусь - гэта больш тэхнічная праблема. Зразумела, што беларускі правадыр стараўся да канца мінулага года пераканаць Уладзіміра Пуціна ўзгадніць кошт нафты і газу, але гэта не ўдалося. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка, мабыць, і даў загад распрацоўваць альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі нафты ў краіну. Магчыма, Крэмль у сувязі з гэтым і вырашыў правучыць афіцыйны Менск і даў сігнал, каб паказаць, хто ў хаце гаспадар, - сказаў экспэрт Радыё Рацыя.

- Як можа развязацца гэтая сітуацыя?

- Я не думаю, што канфлікт зацягнецца надоўга, нейкі кампраміс неўзабаве знойдуць, і нафтавае пытанне развяжуць. Але, мяркую, больш на расейскіх умовах, чым на беларускіх.

- Што пагражае беларускім нафтаперапрацоўчым прадпрыемствам?

- Пакуль нічога, бо запасы сыравіны ёсць, і заводы не спыняць працу. І яны ўсё ж спадзяюцца, што неўзабаве праблема знікне. Беларускі правадыр мае рацыю, калі кажа, што можна знайсці і альтэрнатыўныя варыянты пастаўкі нафты ў краіну, хоць і больш дарагімі коштамі. Але ўсё ж лагістычныя праблемы, якія непазбежна паўстануць, не развяжаш за некалькі дзён. Таму, калі сітуацыя не развяжацца, тэарэтычна нават магчыма, што на нейкі час могуць спыніць працу беларускія НПЗ.

- Ці смяротна для Беларусі, калі краіна будзе купляць нафту і газ сусветнымі коштамі?

- Безумоўна, не смяротна, але гэта, калі мы гаворым пра нейкую абстрактную Беларусь. А вось для краіны з нерэфармаванай эканомікай гэта вельмі дрэнная сітуацыя.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках