26 красавiка 2024, Пятніца, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Кава можа выратаваць ад навагодняга набору вагі

4
Навукоўцы: Кава можа выратаваць ад навагодняга набору вагі

Спецыялісты расказалі, колькі кубкаў падбадзёрлівага напою варта выпіваць.

Навукоўцы сцвярджаюць, што ўжыванне чатырох кубкаў кавы ў дзень на працягу навагодніх святаў уратуе вас ад магчымага набору вагі. Было выяўлена, што кафеін зніжае засваенне тлушчаў на 22% і зніжае прырост кілаграмаў на 16%, паведамляе Вести.Ru.

Спецыялісты Ілінойскага ўніверсітэта правялі даследаванне на пацуках і выявілі, што кафеін абмяжоўвае павелічэнне вагі і выпрацоўку халестэрыну, нягледзячы на дыету з высокім утрыманнем тлушчаў і цукру.

Пацукоў на працягу чатырох тыдняў кармілі рацыёнам, які уключаў ад 40 да 45% вугляводаў і 15% бялку; астатняе - тлушчы. Адной падгрупе жывёл таксама давалі чай матэ - травяны напой, спажываны ў якасці стымулятара ў паўднёва-ўсходняй частцы Лацінскай Амерыкі.

Паводле даследавання, колькасць кафеіну на порцыю ў гарбаце матэ вагаецца ў межах 65-130 міліграмаў у параўнанні з 30-300 міліграмамі кафеіну ў кубку кавы.

Жывёлам іншых падгруп давалі сінтэтычны кафеін і кафеін, выцягнуты з кавы.

Навукоўцы выявілі, што незалежна ад крыніцы кафеін зніжаў назапашванне ліпідаў у тлушчавых клетках на 20-41%.

У канцы эксперыменту каманда паведаміла, што колькасць тлушчу на целе ў пацукоў, якія спажывалі кафеін, і ў тых, якія спажывалі матэ «істотна не адрознівалася», затое працэнт тлушчавай тканкі ва ўсіх гэтых жывёл быў ніжэйшым, чым у грызуноў кантрольнай групы, якія не ўжывалі кафеін.

Са слоў спецыялістаў, спажыванне кафеіну з матэ або з іншых крыніц змякчае негатыўны ўплыў дыеты з высокім утрыманнем тлушчаў і цукрозы на склад цела за кошт мадуляцыі пэўных ліпагенных ферментаў як у тлушчавай тканіны, так і ў печані.

Суаўтар даследавання Эльвіра Гансалес дэ Мехія, прафесарка харчовых навук і харчавання чалавека ў Ілінойскім універсітэце, так пракаментавала вынікі: «Улічваючы атрыманыя звесткі, матэ і кафеін можна лічыць сродкамі супраць атлусцення».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках