13 траўня 2024, панядзелак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ назвала ўмову аднаўлення паставак нафты ў Беларусь

40
РФ назвала ўмову аднаўлення паставак нафты ў Беларусь

Менск адмаўляецца купляць нафту рынкавымі коштамі.

Аднаўленне паставак расейскай нафты ў Беларусь магчымае толькі пасля згоды Менска працаваць на рынкавых умовах 2019 года. Пра гэта ў суботу, 4 студзеня распавяла ТАСС высокапастаўленая крыніца ў галіне.

«Расейскія кампаніі прапаноўвалі захаваць гэтыя ўмовы, не пагаршаючы іх, але беларускі бок адмовіўся ад паставак нафты», - адзначыў суразмоўца агенцтва.

Ён таксама назваў прычыну адсутнасці кантрактаў на пастаўку нафты - гэта нежаданне беларускіх НПЗ плаціць рынкавую цану за нафту. Паводле звестак ТАСС, Менску больш выгадна атрымліваць нафту з Расеі, чым з альтэрнатыўных краін. Крыніца сцвярджае, што з улікам запланаванага аб'ёму паставак на 2020 год у 24 мільёны тон Беларусь можа зэканоміць 1,6 мільярда даляраў у год. Пры гэтым пастаўкі з іншых дзяржаў абыдуцца рэспубліцы даражэй.

Раней 4 студзеня стала вядома, што Менск дамовіўся з Масквой аб пастаўцы ў Беларусь першай партыі нафты з Расеі. Аб'ём сыравіны, якая паступiць на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў найбліжэйшы час, а таксама запасы, назапашаныя раней, дазволяць забяспечыць бесперапынную працу прадпрыемстваў у студзені 2020 года. Якая менавіта расейская кампанія заключыла першы сёлета кантракт на пастаўку нафты ў Беларусь, у «Белнафтахіме» не ўдакладнілі.

Расея з 1 студзеня 2020 года спыніла падачу нафты ў Беларусь. Са студзеня Беларусь таксама часова спыніла экспарт нафтапрадуктаў. Адзначалася, што прычынай, па якой Расея і Беларусь не змаглі дамовіцца наконт паставак нафты, стала тое, што беларускі бок папрасіў знізіць кошт сыравіны.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках