Брытанія будзе штогод вылучаць Украіне 3 млрд фунтаў ваеннай падтрымкі
4- 13.05.2024, 21:24
- 2,508
Фінансаванне прадугледжанае ў рамках двухбаковага пагаднення аб бяспецы.
Вялікая Брытанія абавязалася штогод вылучаць на ваенную падтрымку Украіны 3 млрд фунтаў стэрлінгаў. Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміў амбасадар Вялікай Брытаніі ва Украіне Марцін Гарыс.
Ён зазначыў, што такі аб'ём падтрымкі будзе цягам 10 гадоў.
«Мы былі першай краінай, якая падпісала новую дамову ў сферы бяспекі. Але цяпер мы першая краіна, якая вызначыла фінансаванне для рэалізацыі гэтай дамовы», – сказаў Гарыс.
Амбасадар падкрэсліў, што 3 млрд фунтаў – гэта толькі ваенная падтрымка.
«І гэта вельмі важна, бо сведчыць, што ў нас ёсць доўгатэрміновая перспектыва, і што мы тут не толькі цяпер, сёлета, але і заўсёды мы будзем побач з Украінай», – сказаў дыпламат.