10 траўня 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі зацвердзілі імпарцёраў алкаголю на 2020 год

13
У Беларусі зацвердзілі імпарцёраў алкаголю на 2020 год

Рытэйл, мытня, праваслаўная царква і Цяцерын.

У Беларусі зацверджаны пералік юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на імпарт алкаголю ў 2020 годзе. Інфармацыя пра гэта размешчаная на афіцыйным сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, паведамляе tut.by.

Права на імпарт алкагольнай прадукцыі ў 2020 годзе атрымалі 38 кампаній, што на восем юрыдычных асоб больш чым год таму.

У пераліку можна вылучыць некалькі груп.

Адну з іх сфармавалі ўладальнікі раздробных сетак: «Еўрагандаль» (Еўраопт), «Тытунь-інвест» (Карона), «Санта Імпэкс Брэст» (Санта, Рублеўскі), «Віталюр», «БелВілесдэн» (Гіпа, Белмаркет), «Юніфуд» (Алмі, Spar), «Радзівілаўскі».

Другая буйная катэгорыя - гэта вытворцы алкаголю («Менск Крышталь Груп», «Аквадзіў», «Завод Бульбаш», «Менскі завод пеністых він», «Менскі завод вінаградных він»).

Захавалі пазіцыі шматгадовыя імпарцёры: «Класічныя віны», «Перно Рыкар Менск», «ОП НІІ ПКД», «СервісБытЗабяспячэнне», «Белвінгруп», «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта і іншыя.

З іншых прыкметных гульцоў варта вылучыць «Гандлёвы Дом Азербайджана», «Белмытнясэрвіс», кампанію «Дыяканія» Беларускай праваслаўнай царквы і «БелГлабалГарант» Сяргея Цяцерына, які часта з'яўляецца ў кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.

Нагадаем, дэкрэтам №3 ад 29 лютага 2008 года скасаваныя квоты і ўведзенае выключнае права дзяржавы на імпарт алкаголю. Яго рэалізуюць юрыдычныя асобы - пераможцы конкурсу, які праводзіць адмысловая міжведамасная камісія не радзей за адзін раз на год.

Пералік пераможцаў конкурсу зацвярджае прэзідэнт Беларусі. Кантроль за выкананнем пастаўшчыкамі абавязанняў па ўвозу алкаголю ускладзены на МАРГ.

Пры гэтым выключнае права дзяржавы не распаўсюджваецца на імпарт элітнай алкагольнай прадукцыі. Гэты тып прадукцыі могуць увозіць кампаніі, сума статутнага фонду якіх складае не менш за 250 тысяч еўраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках