26 красавiка 2024, Пятніца, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністарка Фінляндыі заклікала абмеркаваць магчымасць 4-дзённага працоўнага тыдня

1
Прэм'ер-міністарка Фінляндыі заклікала абмеркаваць магчымасць 4-дзённага працоўнага тыдня
САННА МАРЫН

Санна Марын заявіла, што работнікі заслугоўваюць перавагі для паляпшэння прадукцыйнасці.

Прэм'ер-міністарка Фінляндыі Санна Марын заклікала да дыскусіі аб увядзенні 4-дзённага працоўнага тыдня, назваўшы гэта «цікавым пытаннем», на якое варта звярнуць увагу, бо работнікі заслугоўваюць некаторыя перавагі для паляпшэння прадукцыйнасці.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Bloomberg.

Пра ідэю 34-гадовай Марын спыталі падчас паездкі ў Швецыю ў сераду. Яе першы афіцыйны візіт за мяжу на пасадзе прэм'ер-міністаркі адбыўся праз дзень пасля таго, як яе ўраду давялося аспрэчваць паведамленні СМІ аб тым, што ён плануе рэзка скараціць працоўны час.

«Дагэтуль была тэндэнцыя да скарачэння, бо прадукцыйнасць расла», - сказала яна. «Я думаю, што ў будучыні, хоць і не ў найбліжэйшыя некалькі гадоў, развіццё будзе ісці падобным чынам: паляпшэнне прадукцыйнасці і тэхналогій павінна выяўляцца ў паляпшэнні ўмоў для звычайных работнікаў, між іншым скарачэннем працоўнага часу».

З ейных слоў, урад Фінляндыі цяпер не працуе над увядзеннем чатырохдзённага працоўнага тыдня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках