26 красавiка 2024, Пятніца, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З трэнерскага штаба менскага «Дынама» знік аўтобус MAN

14
З трэнерскага штаба менскага «Дынама» знік аўтобус MAN

Клубны аўтобус менчукоў адказваў за фізпадрыхтоўку хакеістаў.

Аўтобус MAN, які ўключаны ў лістападзе ў трэнерскі штаб менскага «Дынама», знік з трэнерскага падзелу на сайце клуба, паведамляе tut.by.

Пасля серыі з 11 паразаў Крэйг Вудкрафт наважыў аб'яднаць каманду, прапанаваўшы штурхаць аўтобус спачатку гульцам паасобку, а затым усім разам. Гэтым канадзец хацеў прадэманстраваць, што агульнымі намаганнямі хакеісты могуць выканаць любую задачу.

Пасля гэтага каманда здабыла дзве перамогі запар, а афіцыйны сайт менскага «Дынама» паведаміў, што аўтобус стаў трэнерам каманды: «Трэнерскі штаб «Дынама-Менск» папоўніўся замежным спецыялістам з Нямеччыны. Апроч Адрыяна Вальво за фізпадрыхтоўку будзе адказваць клубны Аўтобус MAN, дзяржнумар АК 0077-7. Каманда ўжо пазнаёмілася з Аўтобусам і яго метадамі падрыхтоўкі да матчаў. Вы маглі заўважыць станоўчыя змены ў функцыянальным стане каманды ў пераможных матчах з «Тарпеда» і «Віцязем». Сардэчна запрашаем у клуб, Аўтобус!» - гаварылася ў заяве.

MAN нават унеслі ў адпаведны раздзел на сайце клуба.

На жаль, поспехі аўтобуса былі кароткатэрміновымі. Неўзабаве клуб пачаў новую серыю паразаў, якая дасягнула антырэкорднай 12 матчаў. Цяпер MAN знік з сайта клуба.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках