19 красавiка 2024, Пятніца, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брамнік каманды Беларусі ў пляжным футболе: На маршы маё сэрца перапаўнялася шчасцем

Брамнік каманды Беларусі ў пляжным футболе: На маршы маё сэрца перапаўнялася шчасцем
ФОТА: TUT.BY

Трэба бараніць інтарэсы і быць разам.

Брамнік нацыянальнай каманды Беларусі ў пляжным футболе Валерый Макарэвіч пракаментаваў для «Трибуны» апошнія падзеі ў Беларусі.

- Ты жывеш у сейсманебяспечным раёне недалёка ад Стэлы. Не баішся выходзіць на вуліцу з дзецьмі?

- Не. Мы часцяком гуляем у Парку Перамогі. У адну з нядзель былі там, калі пачалі збірацца людзі. І адна жанчына сказала: «Давайце уцячом, а то пачнецца». Я ёй адказаў: «Не гэтых людзей, якія проста мірна ідуць, трэба баяцца». Мае дзеці толькі радуюцца, калі бачаць так шмат людзей. І для мяне гэта таксама свята. Натхненне! Я прыехаў у Менск дні за два да шэсця [23 жніўня] і быў прыгнечаны. Але калі я ўбачыў, як усё адбываецца, з'явілася такая лёгкасць. Людская салідарнасць - гэта... Бачыў выдатную карціну. Жанчына ідзе са сцягам, а ёй сігналяць абсалютна ўсе машыны, якія едуць насустрач. Усе! Я ўбачыў, што людзі падтрымліваюць адзін аднаго. Знаходзячыся ў калоне, ты падсілкоўваешся неймавернымі эмоцыямі. І гэтай пазітыўнай энэргіяй зараджаюцца ўсе. Сэрца перапаўнялася шчасцем.

Але, на мой погляд, гэтай салідарнасці недастаткова. Мне здаецца, трэба больш падтрымліваць. Я цяпер пра спартоўцаў кажу. Вось гісторыя з Ленай Леўчанкай - яна мне не вельмі падабаецца. Уважаю, не стае салідарнасці. Трэба бараніць інтарэсы, быць разам, і тады кіраўнікі не стануць прымаць такіх пастаноў (маю на ўвазе дыскваліфікацыю гандбольнага «Віцязя», знятага з чэмпіянату за адмову гуляць матч на салідарнасць з Леўчанкай - заўв.). Таму што нас выдзіраюць па адным і ўжываюць нейкія застрашвальныя захады, гутаркі... Я разумею, што нашы клубы на дзяржаўным забеспячэнні. Але, думаю, усіх не знялі б. І фінансаванне б не спынілі. Не стае кансалідацыі.

Прыемна, вядома, што людзі падтрымліваюць Лену, здымаюць кліпы ў падтрымку, выступаюць у прэсе. Але гэта можа здарыцца з кожным. Таму салідарнасць павінна набываць большыя маштабы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках