26 красавiка 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА

99
Віктар Бабарыка расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА
ВІКТАР БАБАРЫКА
ФОТА: BABARIKO.BY

Пазіцыя палітыка, нягледзячы на працяглае зняволенне, не змянілася.

Віктар Бабарыка не ўважае сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ за дыялог. Дыялог, на ягоную думку, магчымы, але пры пэўных умовах, першая з якіх - вызваленне ўдзельнікаў сустрэчы з-за кратаў. Пра свае ўражанні ад сустрэчы з Лукашэнкам экс-прэтэндэнт у прэзідэнты распавёў адвакатам Аляксандру Пыльчанку, Наталлі Мацкевіч і Змітру Лаеўскаму, піша tut.by.

Сустрэчу, якая адбылася ў суботу, на думку Віктара Бабарыкі, нельга назваць дыялогам. Перш за ўсё таму, што дыялог мае на ўвазе роўнасць удзельнікаў з пункту гледжання іх знаходжання на волі, у гэтым жа выпадку гэтага не было - сам Бабарыка і іншыя ўдзельнікі сустрэчы знаходзяцца ў СІЗА. Акрамя таго, дыялог павінен суправаджацца роўным доступам яго ўдзельнікаў да інфармацыйнага поля, што таксама немагчымае пры знаходжанні чалавека пад вартай. І трэцяе - за сталом павінна быць значна больш шырокае кола прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Таму ніякіх дамоўленасцяў падчас сустрэчы не дасягнулі.

- Віктар Бабарыка мяркуе, што дыялог магчымы, але пры пэўных умовах, першая з якіх - вызваленне ўдзельнікаў сустрэчы з-за кратаў. Акрамя таго, Віктар Бабарыка падкрэслівае, што «мы памятаем аб усіх іншых палітычных зняволеных», і без іх вызвалення таксама немагчымае вядзенне дыялогу. Пазіцыя Віктара Бабарыкі да палітычных пытанняў, нягледзячы на доўгае зняволенне, не змянілася, - кажуць абаронцы экс-банкіра.

Адносна таго, што агучваецца Юрыем Васкрасенскім у СМІ, Віктар Бабарыка заяўляе, што ўдзельнікі сустрэчы не перадавалі нікому паўнамоцтваў весці дыялог ці гаварыць ад іх імя. Акрамя таго, спадар Васкрасенскі не быў чальцом штаба Бабарыкі, як і іншыя каардынатары ў раёнах, ён не належаў да кола асоб, якія прымалі пастановы, і ніколі не атрымліваў ад Бабарыкі якіх-небудзь даручэнняў, як і не вёў з Бабарыкам індывідуальных размоў. Таму Васкрасенскі – неўпаўнаважаная асоба.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках