26 красавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля рэкорднай успышкі каранавірусу Расея ўтрая павялічвае частату авіярэйсаў у Менск

7
Пасля рэкорднай успышкі каранавірусу Расея ўтрая павялічвае частату авіярэйсаў у Менск
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА ТАСС

Авіякампаніі Расеі ды Беларусі могуць у суме выконваць 6 рэйсаў на тыдзень.

Старшыня ўрада Расеі Міхаіл Мішусцін з улікам пастаноў аператыўнага штаба ў барацьбе з каранавірусам падпісаў загад аб павелічэнні колькасці рэйсаў і пунктаў прызначэння ў тыя краіны, куды палёты ўжо аднавіліся.

Так, частату палётаў на лініі Менск - Масква павялічаць да 3 рэйсаў на тыдзень з кожнага боку. Цяпер сталіцы злучаюць толькі па адным рэйсу на тыдзень з кожнага боку: па серадах «Белавія» лётае ў Дамадзедава, а па суботах «Аэрафлот» лётае ў Шарамеццева.

Гэта значыць, цяпер авіякампаніі Расеі ды Беларусі могуць у суме выконваць 6 рэйсаў на тыдзень. Да ўвядзення каранавірусных абмежаванняў летакі з Менска ў Маскву (аэрапорты Дамадзедава, Шарамеццева, Внукава, Жукоўскі) выконваліся 126 раз на тыдзень (18 раз на дзень).

Цікава, што пастанову аб павелічэнні частаты рэйсаў расейскі бок прыняў пасля таго, як у Расеі зафіксавалі рэкордную колькасць захворванняў на каранавірусную інфекцыю: упершыню колькасць новых выпадкаў перавысіла 14 тысяч і дасягнула адзнакі 14 231.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках