26 красавiка 2024, Пятніца, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы зафіксавана больш за 8000 выпадкаў каранавіруса за дзень

2
У Польшчы зафіксавана больш за 8000 выпадкаў каранавіруса за дзень

Гэта антырэкорд з пачатку эпідэміі.

Як паведамляе Charter97.org са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя Польшчы, учора ў краіне пацвердзілі 8099 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Адзначым, што гэта найбольшы паказчык з пачатку эпідэміі.

У міністэрстве таксама паведамілі пра смерць 91 чалавека, у якіх была дыягнаставана інфекцыя.

Колькасць хворых павялічылася на 2 500 чалавек у параўнанні з папярэднім днём. Усяго ў Польшчы каранавірус пацверджаны больш як у 149 000 чалавек.

Найбольшая колькасць выпадкаў заражэння зафіксавана ў Мазавецкім ваяводстве – 1 306, усяго на тры выпадкі менш у Малапольскім ваяводстве - 1303.

Цяпер у Польшчы ў шпіталях знаходзяцца 6 538 пацыентаў з каранавірусам (454 за дзень), 508 з якіх - у цяжкім стане. Вылечыліся 1 741 чалавек у цэлым з пачатку пандэміі хваробу пераадолелі больш за 85 000 чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках