19 красавiка 2024, Пятніца, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскія вайскоўцы захапілі стратэгічны мост недалёка ад іранскай мяжы

Азербайджанскія вайскоўцы захапілі стратэгічны мост недалёка ад іранскай мяжы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Войска Азербайджана заняло старажытны мост праз раку Аракс.

Войска Азербайджана атрымала кантроль над стратэгічным мостам праз раку Аракс недалёка ад мяжы з Іранам і Арменіяй, паведамляе ВВС.

Спачатку паведамленні аб з'яўленні азербайджанскіх салдат у гэтай мясцовасці з'явіліся ў іранскіх суполках. З іранскага тэрыторыі было знята відэа, дзе можна ўбачыць сцяг Азербайджана над мостам.

Удзень аб узяцці моста напісаў у Twitter прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў.

Худаферынскі мост знаходзіцца прыкладна за 40 км ад лініі, з якой у канцы верасня пачаўся наступ азербайджанскага войска. Да мяжы Арменіі ад яго па прамой менш за 40 км.

Усяго ў гэтай мясцовасці знаходзіцца два масты, збудаваных у сярэднія вякі. Адзін - у працоўным стане, другі разбураны. Бераг Аракса і масты да апошняга часу кантралявалі ўзброеныя фармаванні непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках