26 красавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акторы Тэатра лялек запісалі відэа ў падтрымку Гарадзенскага драматычнага тэатра і купалаўцаў

2
Акторы Тэатра лялек запісалі відэа ў падтрымку Гарадзенскага драматычнага тэатра і купалаўцаў

Кранальная салідарнасць у акторскім цэху.

Супрацоўнікі гарадзенскага Тэатра лялек запісалі відэазварот у падтрымку звольненых актораў Купалаўскага тэатра ў Менску і абласнога драмтэатра ў Гародні. Яны патрабуюць аднавіць на пасадзе актора Ігара Уланава і зняпраўдзіць абразлівыя артыкулы ў дзяржаўных СМІ, піша hrodna.life.

Падставай для публічнага выказвання работнікаў Тэатра лялек сталі ў тым ліку падзеі ў драмтэатры і затрыманне актора Аляксандра Рацько. Каб выратавацца ад міліцыі, актору давялося пераплысці Нёман, яго затрымалі на другім беразе і пратрымалі тры дні ў ІЧУ.

«Нам не ўсё адно, што адбываецца з калегамі, і мы не можам заставацца ўбаку. Мы занепакоеныя сітуацыяй у Купалаўскім і гарадзенскім драматычным тэатры. Мы ўжо не баімся, гэта ззаду. Сёння баяцца ўжо не страшна, страшна толькі за будучыню тэатра, за культуру і краіну наогул. Мы павінны быць салідарныя адзін з адным. Сёння нас большасць», - распавёў адзін з актораў Тэатра лялек Віталь Лявонаў.

У відэазваротах акторы тэатра лялек патрабуюць аднавіць на пасадзе звольненага актора драмтэатра Ігара Уланава, а таксама спыніць ціск на актораў драматычнага тэатра.

Нагадаем, галоўнага актора сцэны Ігара Уланава звольнілі пасля таго, як ён абвясціў гледачам, што артысты прыпыняюць спектакль праз тое, што на акцыі пратэсту былі затрыманыя іх калегі - заслужаны артыст Беларусі Сяргей Курыленка і ягоная жонка Валянціна Харытонава.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках