26 красавiка 2024, Пятніца, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: кастрычнік абяцае быць цяплейшым чым звычайна

Сіноптыкі: кастрычнік абяцае быць цяплейшым чым звычайна

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні.

У першы дзень кастрычніка сярэднясутачныя тэмпературы на 2-7°С перавысілі кліматычную норму. Згодна з папярэднім прагнозам, месяц абяцае быць на 1-2°С цяплейшы, чым звычайна. Асабліва адчувальна гэта будзе ў першай дэкадзе месяца. Пра гэта tut.by паведамілі ў Белгідрамеце Мінпрыроды.

У суботу, 3 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы рознай інтэнсіўнасці. Вецер паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +7... 12°С, максімальная ўдзень +14... 20°С, на паўднёвым захадзе да +22°С.

У нядзелю, 4 кастрычніка, на тэрыторыю краіны чакаецца паступленне вільготных цёплых паветраных мас з паўднёвых шырот. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9... 16°С, максімальная днём

+15... 22°С, па поўдні 23... 25°С.

Сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны фон будзе на 4-9°С, месцамі 10-12°С вышэй за кліматычную норму для гэтых датаў кастрычніка.

У пачатку наступнага тыдня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, будзе па-ранейшаму цёпла. З сярэдзіны тыдня дажджоў стане менш.

У панядзелак, 5 кастрычніка, уначы на большай частцы тэрыторыі, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўначы ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +9... 16°С, максімальная ўдзень +15... 22°С, па поўдні месцамі да +24°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках