3 снежня 2020, Чацвер, 6:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расказалі пра просты спосаб лячэння COVID-19

1
Навукоўцы расказалі пра просты спосаб лячэння COVID-19

Спецыялісты прапанавалі яшчэ адзін метад барацьбы з пандэміяй.

Плазма крыві людзей, якія перахварэлі на каранавірус можа быць важнай у лячэнні іншых.

Яна з'яўляецца крыніцай антыцелаў супраць гэтага ўзбуджальніка, распавёў дырэктар Інстытута біяхіміі імя А. В. Паладзіна НАН Украіны, акадэмік Сяргей Камісарэнка ў эфіры тэлеканала Obozrevatel TV, піша выданне gazeta.ua.

«Калі ўзяць адну порцыю крыві - 400 мілілітраў, - з яе можна зрабіць 3 дозы, якія могуць выратаваць людзей ад каранавіруснай інфекцыі. Яе можна ўжываць ці проста ў выглядзе плазмы крыві, або ў выглядзе узбагачанай фракцыі - імунаглабуліаў фракцыі», - паведаміў навуковец.

Акадэмік Камісарэнка таксама мяркуе, што ва Украіне даўно павінен быць такі спосаб лячэння, аднак Міністэрства аховы здароўя яшчэ не выдала адпаведны дазвол.

«Я думаю, што гэта няправільна. Антыцелы трэба было выкарыстоўваць адразу. Гэта донарская кроў, гэта элементарна і вельмі лёгка», - падкрэсліў ён.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».