20 красавiка 2024, Субота, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЗША супраць «Паўночнай плыні 2» закрануць больш за 120 кампаній

5
Санкцыі ЗША супраць «Паўночнай плыні 2» закрануць больш за 120 кампаній

Вашынгтон узмацняе ціск на газаправод.

Санкцыі ЗША ў дачыненні да кампаній, якія былі задзейнічаныя ў рэалізацыі праекта «Паўночная плынь 2» закрануць больш за сто еўрапейскіх кампаній, паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на заяву аператара будаўніцтва.

«Любыя пагрозы прымянення санкцый, накіраваныя супраць праекту «Паўночная плынь 2», аказваюць уплыў на цэлы шэраг заходніх падрадчыкаў і інвестараў. Калі яны будуць уведзены, санкцыі наўпрост закрануць звыш 120 кампаній з больш як 12 краін Еўропы», - гаворыцца ў прэс-рэлізе аператара.

Раней паведамлялася, што ЗША распаўсюдзілі санкцыі за ўдзел у «Паўночнай плыні 2» на кампаніі, якія прадстаўляюць паслугі і сродкі для мадэрнізацыі або ўстаноўкі абсталявання на судах для кладкі газаправода.

«Паўночная плынь 2» прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода агульнай магутнасцю 55 млрд кубаметраў газу ў год ад узбярэжжа Расеі праз Балтыйскае мора да Нямеччыны. Супраць праекту актыўна выступаюць ЗША, якія ў снежні 2019 года ўвялі санкцыі супраць праекту, запатрабаваўшы ад кампаній, якія вядуць пракладку, неадкладна спыніць будаўніцтва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках